Svyatlana Marozova
Quick Facts
Biography
Святлана Валянцінаўна Марозава, у дзявоцтве Палуцкая (нар. 22 лістапада 1954, г.п. Ілья, Маладзечанская вобласць, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977). Працавала настаўнікам у школах Барысаўскага р-на Мінскай вобл, з 1979 г. у ГрДУ. Вучылася ў аспірантуры пры кафедры гісторыі БССР ГрДУ (1979—1982), у 1983 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-релігійнага гнёту (1596—1667 гг.)», кандыдат гістарычных навук (1984). Праходзіла падрыхтоўку ў дактарантуры пры аддзеле гісторыі Беларусі 13-18 ст. Інстытута гісторыі НАНБ (1993—1996), у 2001 г. у ІГ НАНБ абараніла доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)». Прайшла навуковую стажыроўку ў навучальных і навукова-даследчых установах гістарычнага профілю Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Вільнюса. Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, прафесар. У розны час выкладала на гістарычным факультэце ГрДУ курсы гісторыі Беларусі (эпоха феадалізму), крыніцазнаўства, архівазнаўства, гісторыі культуры Беларусі (эпоха феадалізму) і спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)», «Праблемы гісторыі ўніяцкай царквы Беларусі», «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)», «Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі», «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года ў гісторыі Усходняй Еўропы (канец XVI-ХІХ ст.)».
Навуковая дзейнасць
Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі кан. XVI — 1-й пал. 19 ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Член Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.
Аўтар чатырох кніг, у т.л. манаграфій «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)» (Гродна, 2001), вучэбнага дапаможніка «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі» (Гродна, 2002); «„Сваёй веры ламаць не будзем…“: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)» (Гродна, 2014); двух брашур і больш за 100 навуковых артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы. Выступала болей чым на 100 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых канферэнцыях па розных аспектах гісторыі ўніяцкай царквы на Беларусі. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.5. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 79.
- Марозава, С. В. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 г.) / С. В. Марозава. — Гродна : ГрГУ, 1996. — 110 с.
Спасылкі
- Старонка праф. Марозавай С. В. на pawet.net — кнігі, артыкулы
Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча | |
---|---|
Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча | |
Кастусь Акула (1995) · Уладзімір Арлоў (1996) · Лявон Баршчэўскі і Аляксандр Лукашук (1997) · Сяргей Ёрш (1998) · Вячка Целеш (1999) · Ніна Стужынская (2000) · Алесь Белы (2001) · Андрэй Катлярчук (2002) · Захар Шыбека (2003) · Аляксандр Надсан (2004) · Леанід Маракоў (2006) · Вольга Бабкова (2010) · Зміцер Санько і Людміла Рублеўская (2011) · Алесь Краўцэвіч і Уладзімір Ляхоўскі (2012) · Дзмітрый Матвейчык (2013) · Анатоль Трафімчык (2014) · Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў (2015) · Віктар Корбут і Зміцер Ласько (2016) · Уладзімір Лякін (2017) · Васіль Герасімчык (2018) | |
Кастусь Акула (1995) · Уладзімір Арлоў (1996) · Лявон Баршчэўскі і Аляксандр Лукашук (1997) · Сяргей Ёрш (1998) · Вячка Целеш (1999) · Ніна Стужынская (2000) · Алесь Белы (2001) · Андрэй Катлярчук (2002) · Захар Шыбека (2003) · Аляксандр Надсан (2004) · Леанід Маракоў (2006) · Вольга Бабкова (2010) · Зміцер Санько і Людміла Рублеўская (2011) · Алесь Краўцэвіч і Уладзімір Ляхоўскі (2012) · Дзмітрый Матвейчык (2013) · Анатоль Трафімчык (2014) · Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў (2015) · Віктар Корбут і Зміцер Ласько (2016) · Уладзімір Лякін (2017) · Васіль Герасімчык (2018) |