Sviataslau Koush
Quick Facts
Biography
Святаслаў Аляксандравіч Коўш (25 снежня 1916, Разань — 5 лістапада 1997, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік.
Нарадзіўся ў сям’і беларускіх бежанцаў, выхадцаў з Вілейскага павета, сын праваслаўнага святара Аляксандра Коўша. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі (1934). Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Член Беларускага студэнцкага саюза.
Пасля заканчэння ўніверсітэта пасвячоны ў дыяканы. Быў псаломшчыкам у вёсцы Засулле (цяпер Стаўбцоўскі раён). З 1939 года завуч сярэдняй школы ў Стаўбцоўскім раёне.
Падчас 2-ой сусветнай вайны быў старшынёй Клецкага павета (1941—1944). З 1944 года ў Германіі, камендант беларускага лагера для перамешчаных асоб у Ватэнштэце, арганізаваў беларускую гімназію імя М. Багдановіча і пачатковую школу.
З 1949 года жыў у ЗША. 6.2.1969 высвячаны на святара. У 1969—1977 гадах — настаяцель беларускага прыхода Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк).
З 1970 года член епархіяльнай рады Беларускай праваслаўнай царквы Паўночнай Амерыкі і Канады.
У 1976—1786 гадах — настаяцель прыхода Св. Ефрасінні Полацкай у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі).
З 1977 года выбраны адміністратарам беларускіх праваслаўных прыходаў ЗША і Канады, якія падлягаюць юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату.
У 1976—1988 гадах старшыня Беларуска-Амерыканскага дапамогавага камітэта і рэдактар праваслаўнага часопіса «Царкоўны Сьветач».
Выдаваў «Беларускі праваслаўны каляндар». Аўтар кнігі балад і прозы «Русалчына балада», аповесці «На дарогах вайны» і інш.
Пахаваны на беларускіх праваслаўных могілках у г. Саўт-Рывер.
Зноскі
Літаратура
- Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн., 1993.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006.