Spartak Harutyunyan
Quick Facts
Biography
Спартак Аруцюнян (1 красавіка 1956, Арменія) — беларускі і армянскі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Егвард Капанскага раёна Армянскай ССР. Вучыўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, Капанскам архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. З 1980 года працаваў у Мінскім мастацкім камбінаце.
Выстаўкі
Выстаўкі мастака адбываюцца ў Беларусі, Арменіі, Германіі, Польшчы і ў іншых краінах.
З 1994 па 2004 адбыліся персанальныя выстаўкі ў гарадах Германіі: у Берліне, Лейпцыгу, Гюстрафе, Таргау. Карціны і скульптура захоўваюцца ў Нацыянальнай галерэі Нагорнага Карабаха, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, галерэі імя Г. Х. Вашчанкі ў Гомеле, галерэі «Традыцыя» Светлагорска. Творы таксама знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Еўропе, ЗША, Ізраілі і інш.