peoplepill id: siergiej-bielczenko
SB
Russia
1 views today
1 views this week
Siergiej Bielczenko
Russisch politicus (1902-2002)

Siergiej Bielczenko

The basics

Quick Facts

Intro
Russisch politicus (1902-2002)
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Yekaterinoslav Governorate
Place of death
Moscow
Age
99 years
The details (from wikipedia)

Biography

Сярге́й Са́віч Бе́льчанка (4 кастрычніка 1902 года, сяло Салонэ — 9 студзеня 2002 года, Масква) — высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржбяспекі СССР, у гады Вялікай Айчыннай вайны — арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі. Наркам (міністр) унутраных спраў Беларускай ССР (1943-1953), намеснік старшыні КДБ СССР (1957-1959). Генерал-палкоўнік.

Член РКП(б) з 1922 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950-1954), Вярхоўных Саветаў РСФСР і БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і селяніна-батрака. З 1921 года, пасля заканчэння 3-месячных курсаў, працаваў харчінспектарам у павятовым харчовым камітэце. З сакавіка 1924 года — у РСЧА, на службе ў берагавой артылерыі Севастопальскай крэпасці. З 1925 па 1927 год — навучаўся ў Кіеўскай ваенна-палітычнай школе.

З 1927 года — палітрук, затым камандзір кавалерыйскага ўзвода манеўранай групы 47-га пагранатрада (горад Керкі, Туркменія), затым — у 48-м пагранічным атрадзе (горад Сарай-Камар, Таджыкістан). З 1929 года — інструктар Асобнай Сурхан-Дар'інскай пагранкамендатуры (горад Тэрмез, Узбекістан). З 1930 года — памочнік каменданта, камендант асобнай пагранкамендатуры (горад Калаі-Хумб, Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць). Прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць басмачоў.

З 1932 года — слухач камандна-палітычнага курсу Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ ў Маскве. З 1933 года — начальнік клуба і выкладчык Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ/НКУС. З 17 чэрвеня 1937 года — інспектар палітаддзела Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў НКУС СССР. З 26 красавіка 1939 года — намеснік начальніка Аддзела культасветработы палітупраўлення Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў НКУС СССР, а затым намеснік начальніка Упраўлення пагранічных войскаў НКУС БССР.

З 2 лістапада 1939 года — намеснік начальніка Упраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. З 1940 года — начальнік Упраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. Неўзабаве быў паніжаны ў пасадзе да намесніка начальніка ўпраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. З 1941 года — начальнік Упраўлення НКДБ па Беластоцкай вобласці.

У 1941 годзе — намеснік начальніка Асобага аддзела Заходняга фронту. З мая 1942 года — начальнік Заходняга штаба партызанскага руху. З верасня 1942 года — прадстаўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, член Ваеннага савета Калінінскага фронту. У 1943 годзе — намеснік начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху.

У 1943—1953 гг. — Наркам (міністр з 1946 года) унутраных спраў Беларусі.

У 1953 годзе — начальнік Трэцяга спэцаддзелу МУС СССР, пасля — камандуючы Ленінградскай пагранічнай акругай. Начальнік Упраўлення КДБ па Ленінградскай вобласці (1954—1956).

У 1956-1957 гадах — прадстаўнік КДБ у Венгрыі, у 1957—1959 гадах — намеснік старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

З 1959 года ў адстаўцы. Пасля 1959 года працаваў у Савецкім камітэце ветэранаў вайны. Член праўлення таварыстваў дружбы «СССР — Швейцарыя» і «СССР — Люксембург». Ганаровы член таварыства «Дынама».

Узнагароды

  • Ордэн Жукава (1998),
  • Ордэн Дружбы,
  • 4 ордэна Леніна,
  • 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга,
  • Ордэн Чырвонай Зоркі,
  • Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені,
  • 27 медалеў
  • знакі «Заслужаны работнік НКУС», «Заслужаны работнік МУС» і «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі».

Зноскі

Спасылкі

Наркамы і міністры ўнутраных спраў Беларускай ССР
Наркамы і міністры ўнутраных спраў Беларускай ССР
Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
Міністры ўнутраных спраў БССР
Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
Міністры ўнутраных спраў БССР


The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Siergiej Bielczenko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Siergiej Bielczenko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes