Siarhiej Pukst
Quick Facts
Biography
Сяргей Яўгенавіч Пукст (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1972 года ў Мінску. Сын беларускага піяністаЯўгена Пукста, унук кампазітара Рыгора Пукста. Скончыў у 1986 годзе музычную школу пры Дзяржаўнай кансерваторыі па класе кларнета.
Пачынаў кар’еру ў панк-гурце «Король пчёл». У гэты ж час скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «апрацоўка дрэва, косці і камня», у 1996 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля яшчэ вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Акадэміі мастацтваў.
У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсліваўся як «нігілістычны джаз». Альбом «Strange Glamour» (2004) названы альбомам года па версіі «Белгазеты». Удзельнік праекту «Тузін. Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песню па-беларуску «Трыумф волі». Для праекту «Тузін. Немаўля» напісаў музыку да фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927). «Последний альбом» у выкананні «Pukstband» быў прызнаны рок-альбомам года на ўзнагародах Experty.by. У 2015 годзе «Pukstband» быў перайменаваны ў «Pupkorn». Адзін з аўтараў праекта «True Litwin Beat».
Зноскі
Літаратура
- Д.П. ПУКСТ СЯРГЕЙ (Пукст Сергей, Pukst Sergey) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 239–240. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сяргей Пукст