peoplepill id: siarhiej-busiel
SB
1 views today
1 views this week
Siarhiej Busiel
беларускі палітык, аграном

Siarhiej Busiel

The basics

Quick Facts

Intro
беларускі палітык, аграном
Work field
Gender
Male
Place of birth
Suchoŭčycy
Siarhiej Busiel
The details (from wikipedia)

Biography

Сярге́й Нічы́паравіч Бу́сел (19 лютага 1901, Сухоўчыцы, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — пасля 1939) — беларускі нацыянальны дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Біяграфія

Фота са справы НКУС

Нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Сухоўчыцы Слуцкага павета ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Раманаўскай вышэйшай пачатковай вучэльні (1916), у жніўні 1917 года паступіў у Слуцкую агульную земскую (беларускую гімназію). Быў адным з лідараў таварыства «Папараць-Кветка», удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. З 1918 года ў складзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіць у склад ейнага Слуцкага павятовага камітэта. У часе польска-савецкай вайны актыўна ўдзельнічае ў антыпольскім падпольным руху, сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны. Удзельнік партыйных з'ездаў БПСР у сакавіку і кастрычніку 1920 года ў Смаленску і Менску. Адзін з арганізатараў Беларускага з'езда Случчыны 14—15 лістапада 1920 года. У часе Слуцкага збройнага чыну на даручэнне старшыні Беларускай Рады Случчыны Уладзіміра Пракулевіча прымаў удзел у фармаванні Першай Слуцкай брыгады войскаў БНР у мястэчку Семежава.

Па ліквідаванні збройнага чыну — у складзе аднаго з аддзелаў Беларускай вайсковай камісіі (БВК), пад прыкрыццём мандата рэвідэнта БВК па культурна-асветных справах праводзіў эсэраўскую прапаганду сярод беларускіх сялян Гарадзеншчыны і жаўнераў беларускага батальёна ў Лодзі. Пасля скасавання палякамі БВК у 1921 годзе пераязджае ў Вільню, дзе выконвае заданні Загранічнага бюро БПСР. Каб пазбегнуць арышту, пераязджае ў Коўна (Літва), дзе нейкі час працуе ў Прадстаўніцтве БНР і Міністэрстве беларускіх спраў. У 1922 годзе, паводле рэкамендацыі Урада БНР і персанальна Вацлава Ластоўскага едзе вучыцца ў Прагу (Чэхаславакія), у Вышэйшую тэхнічную школу.

У часе навучання на агранамічным факультэце актыўна ўдзельнічае ў жыцці беларускай эміграцыі: блізка сыходзіцца з Тамашом Грыбам, Язэпам Мамонькам, Палутай Бадуновай, Міколам Чарнецкім, уваходзіць у Загранічнае бюро БПСР, актывіст эсэраўскай студэнцкай арганізацыі «Вольная Грамада». У 1929 годзе, пасля заканчэння навучання і атрымання дыплома агранома вяртаецца ў Вільню, дзе спрабуе ўзнавіць мясцовую суполку беларускіх эсэраў. Некаторы час мае сувязь з Цэнтрабелсаюзам Антона Луцкевіча і Радаслава Астоўскага, потым перапыняе кантакты з гэтай групоўкай, выяўляючы сваю рэзкую пазіцыю да палітыкі польскіх уладаў, у прыватнасці, да прыхільнікаў палітычнага рэжыму Юзафа Пілсудскага. Удзельнічаў у працы Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, супрацоўнічаў з часопісам «Золак».

Па заняцці Вільні Чырвонай Арміяй у верасні 1939 года ўдзельнічаў у сходзе беларускай інтэлігенцыі, на якім падтрымаў курс на аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У кастрычніку 1939 года арыштаваны спецыяльнай групай НКУС БССР і вывезены ў Мінск. У лютым 1940 года прыгавораны да 15 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 293—294. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.
  2. На сходзе культурна-асветных работнікаў-беларусаў.Віленская праўда № 4 (26 верасня 1939).

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т.Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 293—294. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.
  • Н. Стружынская. Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 1920-я гады. — Менск: Выдавец Вараксін А. М., 2012. — 362 с. — ISBN 978-985-7035-04-5.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Siarhiej Busiel is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Siarhiej Busiel
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes