Siarhei Kalinousky
Quick Facts
Biography
Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі (нар. 3 студзеня 1969) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (з 2013). Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).
Біяграфія
Нарадзіўся 3 студзеня 1969 года.
У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1993 па 2005 год працаваў суддзёй у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі, прайшоў шлях ад стажора народнага суддзі ў Баранавічах і Кобрыне да суддзі Кобрынскага суда. Са жніўня 2005 па 11 сакавіка 2021 года працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. З’яўляецца членам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь з 18 кастрычніка 2013 года.
12 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Курыруе пытанні каардынацыі і кантролю за дзейнасцю органаў прымусовага выканання, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі.
2 кастрычніка 2020 года Сяргей Каліноўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Каліноўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
21 чэрвеня 2021 года Сяргей Каліноўскі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.