peoplepill id: siarhei-besarab
SB
Belarus
1 views today
8 views this week
Siarhei Besarab
Belarusian scientist, chemist, inventor, science popularizer

Siarhei Besarab

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian scientist, chemist, inventor, science popularizer
Places
Gender
Male
Place of birth
Navahrudak, Navahrudak District, Grodno Region, Belarus
Age
40 years
Education
Bachelor of Science
Faculty of Chemistry of the Belarusian State University
(2004-2009)
Belarusian State University of Informatics and Radioelectronics
(2017-)
Institute of General and Inorganic Chemistry of the National Academy of Sciences of Belarus
(2010-2013)
Master of Science
Graduate School of the National Academy of Sciences of Belarus
(2009-2010)
Notable Works
Adsorbents and catalyst supports. Scientific foundations of porous structure regulation
 
The details (from wikipedia)

Biography

Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984, Навагрудак) — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, папулярызатар навукі, тэхналагічны аўтар, вынаходнік. Стваральнік Telegram-канала LAB-66 (@lab66), прысвечанага радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне.

Біяграфія

Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 у Навагрудку, якую закончыў на выдатна. Падчас вучобы неаднаразова станавіўся пераможцам абласнога і рэспубліканскага этапаў прадметнай алімпіяды па хіміі. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ (кіраўнік А. І. Шадыра). У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія». З 2010 года працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2016 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка» (навуковы кіраўнік У. С. Камароў).

Дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў, якія ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011—2015 гады. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў. З навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац. У 2016 годзе заняў 1-е месца ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу.

Займаўся прасоўваннем выкарыстання т.з. змешанай рэальнасці (MR) у адукацыйных і навуковых мэтах. У якасці навуковага кансультанта супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, дзе займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякарда (гл. таксама «Навуковы рынг»), адытыўнымі тэхналогіямі ў кардыёхірургіі, пытаннямі хімічнай дэцэлюлярызацыі алаграфтаў. У 2017 годзе ў якасці навуковага куратара ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона SciHackathon.

Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра» і «Камп’ютарныя весткі». У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны. Артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю за некалькі дзён набраў больш за паўмільёна праглядаў. У 2021 годзе стаў найлепшым тэхнааўтарам года за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін — пераможцу конкурсу «Тэхнатэкст-2022», які праводзіць Habr.com.

У 2019 годзе стварыў Тэлеграм-канал @lab66 — незалежны інфармацыйны рэсурс пра хімію і хімічную бяспеку. У 2020 годзе сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра розныя расліны для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё (гл. Нататкі фітахіміка).

Як навукова-тэхнічны эксперт і незалежны навуковец выступае з шматлікімі каментарыямі па пытаннях тэхналогій, хіміі, хімічнай, біялагічнай і радыяцыйнай бяспекі, сродкаў асабістай бяспекі ў перыядычных выданнях і СМІ. Актыўна супрацоўнічае як з беларускімі выданнямі - «Наша Ніва», беларускае Радыё Рацыя, Belsat, ранішняе шоў «Звычайны ранак», «Зялёная сетка», Zerkalo.io, dev.by, CityDog.by, Еўрарадыё, так і з міжнароднымі выданнямі - Voice of America, Radio France internationale, Deutsche Welle

Грамадзянская пазіцыя

У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС. Пасля быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій каля 800 беларускіх навукоўцаў. Пасля звальнення стаў адным з заснавальнікаў Беларускага фонда навуковай салідарнасці.

У пачатку сакавіка 2022 года пасля пачатку паўнамаштабнага вайсковага ўварвання Расіі ва Украіну на старонцы Акадэміі навук Беларусі ў сацыяльнай сетцы Linkedin, якую адміністраваў па асабістай ініцыятыве, выпусціў Зварот беларускай навуковай супольнасці супраць вайны ва Украіне. Пасля таго як Зварот шырока распаўсюдзіўся ў незалежных беларускіх Telegram-каналах, Прэзідыум НАН Беларусі быў вымушаны выпусціць аправяржэнне, датычна афіцыйнай пазіцыі беларускіх навукоўцаў.

Прааналізаваў даныя грамадзян са спісу "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" беларускага МУС і склаў статыстычную «мапу беларускага экстрэмізма» і «партрэт беларускага экстрэміста». Пазней Сяргеем Бесарабам быў складзны адмысловы статыстычны «партрэт беларускага рэпрэсаванага навукоўца».

У красавіку 2023 года далучыўся да ініцыятывы «Пакуль усе не будуць вольныя» і ўзяў пад інфармацыйны патранаж палітычнага зняволенага, студэнта-хіміка Арцёма Баярскага.

Па рашэнню суда Цэнтральнага района горада Мінска ад 11 траўня 2023 года ўся інфармацыйная прадукцыя аўтарскага Telegram-канала LAB-66 (@lab66) разам з прыканальным чатам унесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Праз пагрозу для жыцця ў чэрвені 2023 года Сяргей Бесараб вымушаны быў неадкладна пакінуць Беларусь і прасіць міжнароднай абароны ў ЕС, як палітычны ўцякач.

Дадаткова

Радыёаматар-кароткахвалявік з радыёаматарскім пазыўным EU1AEY. Прафесійна займаецца спартыўным турызмам, мае II дарослы разрад. Сябра Рускага геаграфічнага таварыства.

Займаўся навуковай папулярызацыяй і прасоўваннем альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц харчавання.

У 2023 годзе для бактэрыі Erwinia amylovora адкрыты бактэрыяфаг Stean, названы ў гонар Сяргея Бесараба

Узнагароды

  • Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год таленавітым маладым вучоным да 35 гадоў

За установление физико-химических закономерностей синтеза нового класса иерархических пористых материалов, обладающих комбинированной пористой структурой с регулируемым отношением транспортных путей и каталитически активных центров, отличающихся характеристиками, превосходящими в 7-9 раз показатели образцов, получаемых традиционными методами

Выбраная бібліяграфія

Манаграфіі

  • Комаров В. С., Бесараб С. В. Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. — ISBN 978-5-16-009581-3, ISBN 978-5-16-100828-7

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Синтез двухкомпонентных бипористых алюмо-, ферро- и магнийсиликагелей // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2011. — № 3. — с. 41-45
  • Темплатный метод регулирования структуры природных алюмосиликатов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2014. — № 3. — c. 22-25
  • Синтез мезопористых адсорбентов на основе гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2015. — № 4. — с. 23-27
  • Синтез микропористых силикагелей с применением в качестве темплата гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. − 2017. — № 1. — с 44-48
  • Composite materials based on MgO and metallic nanoparticles for catalytic applications // Romanian Journal of Materials. — 2019. EID: 2-s2.0-85077018175 — 2019
  • Investigation of the structure and properties of ceramic materials with a rigid system of microfiltration transport pores based on basalt fibers. — 2021. DOI:10.33774/chemrxiv-2021-46cg5 (нявызн.).
  • Массовая дозиметрия в 21 веке. Простейшие устройства для дозиметрического контроля, доступные широким слоям населения. Рынок, решения, возможности // Мат.конф. ГУО Институт пограничной службы РБ. —  2021. DOI:10.6084/m9.figshare.14529339 (нявызн.).

Выбраныя патэнты на вынаходствы

  • Устройство для очистки твердых поверхностей от разливов металлической ртути. — Патент BY 9699. − 2013.
  • Установка для очистки воздуха от паров ртути. — Патент BY 9629. − 2013
  • Способ получения сорбционного материала. — Патент BY 19685. − 2015
  • Способ получения мезопористого силикагеля. — Патент BY 19921. − 2016
  • Способ получения каталитически активного фильтрующего материала. — Патент BY 21653. — 2018
  • Способ получения меднооксидного катализатора. — Патент BY 21653. — 2018
  • Установка для очистки воды. — Патент BY 12025. — 2019

Выбраныя навукова-папулярныя артыкулы

Зноскі

Літаратура

  • Веды № 2 (2522), 12 студзеня 2015.
  • Навука № 16 (2587), 18 красавіка 2016
  • К Дню изобретателя и рационализатора // Изобретатель № 6 (198), 2016.
  • Таленты побач // Новае жыццё № 71 (8256), 5 верасня 2001

Спасылкі

  • https://t.me/lab66 — тэлеграм-канал прысвечаны радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне, створаны Сяргеем Бесарабам


The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Siarhei Besarab

Basics

Introduction

Біяграфія

Дзейнасць

Грамадзянская пазіцыя

Дадаткова

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Lists

Also Viewed

Lists
Siarhei Besarab is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Siarhei Besarab
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes