Siamion Vaĺfson
Quick Facts
Biography
Сямён Якаўлевіч Вальфсон (27 мая (8 чэрвеня) 1894, Бабруйск — 1941, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог.
Біяграфія
Да Першай сусветнай вайны вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расію. У 1919 скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. Член ЦВК БССР (1929—1938). Акадэмік АН БССР (з 1928), акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР (з 1936). Прафесар БДУ (з 1921), дэкан факультэта права і гаспадаркі (1925—1930), першы намеснік дэкана факультэта грамадскіх навук БДУ (з 1936). Дырэктар Інстытута філасофіі і права (1931—1938).
Падчас хвалі рэпрэсій 1937—1938 гг. змог трапіць у псіхіятрычную бальніцу (1938) і перабыць там, верагодна, да 1940. У 1940—1941 ізноў працаваў. Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі быў схоплены і забіты фашыстамі.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў гісторыю філасофіі, сацыялогіі, навукі і культуры, стан рэлігійнага жыцця. Аўтар падручнікаў па дыялектычным матэрыялізме. Даследаваў творчасць М. Горкага, А. Пушкіна, І. Гурскага. Стварыў шэраг работ па праблеме фашызму: «Расавыя тэорыі фашызму і класавая барацьба» (1934), «Расавыя тэорыі» германскага фашызму" (1937) і інш.
Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму; палемізаваў з плынямі ў беларускім мовазнаўстве (на чале якіх называў І. Воўк-Левановіча і П. Бузука, Я. Лёсіка), прадстаўнікоў якіх вінаваціў, адпаведна, у схільнасці да расійскага вялікадзяржаўнага шавінізму і да «антыпралетарскага» моўнага пурызму. У 1931 годзе ў Мінску выходзіць зборнік пад рэдакцыяй акадэміка С. Я. Вальфсона «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», дзе змешчаны артыкул самога Вальфсона «Ідэалогія і метадалогія нацдэмакратызму».У сваёй прамове на паседжанні, прысвечаным трыццаціпяцігоддзю літаратурнай дзейнасці Я. Купалы (8.12.1940), «здолеў узняцца над спрошчанасцю сваіх [ранейшых] трактовак», адзначыў «незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы».
Творы
- Диалектический материализм. Мн., 1922
- Марксизм и педагогика. Мн., 1924
- Плеханов. Мн, 1924
- Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926
- За марксізм. Мн., 1928
- Сучасная рэлігійнасць. Мн., 1930
- Супраць расавых тэорый. Мн, 1935
- Сям'я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937
- В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.
Зноскі
Літаратура
- ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т.Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 1. — Мн., 1992.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
- Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. — Мн., 2001. С. 49.
- Даведнік Маракова
- БП, т. 1; БЭ, т. 3; Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 49.
Спасылкі
- Акадэмік ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч
- Сямён Якаўлевіч Вальфсон у базе дадзеных "История белорусской науки в лицах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
Нарматыўны кантроль | VIAF: 19147965829084081350 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | VIAF: 19147965829084081350 |