Sergey Sergeyevich Shtukin
Quick Facts
Biography
Сяргей Сяргеевіч Штукін (нар.22 мая 1945, в. Казьяны, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2008).
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1973), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 1983).
Працаваў на Дзвінскай эксперыментальнай базе Інстытута лесу НАН Беларусі (1973—2001, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1986—1990 — дырэктар), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2001, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: плантацыйнае лесаводства; інтэнсіфікацыя лесавырошчвання; метады ўзнаўлення яловых і сасновых лясоў; сістэма ацэнкі якасці лясных культур у Беларусі.
Узнагароды
Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
Бібліяграфія
- Интенсификация выращивания культур сосны и ели в Беларуси : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.01 : защищена 25.04.2000 : утверждена 27.12.2000 / Штукин Сергей Сергеевич. — Минск, 2000.
- Ускоренное выращивание сосны, ели и лиственницы на лесных плантациях / С. С. Штукин. — Минск, 2004.
Зноскі
Літаратура
- Штукін Сяргей Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Штукин Сергей Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 618.
- Штукин Сергей Сергеевич // Учёные-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 141.