Sergey Maskevich
Quick Facts
Biography
Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч; (нар. 1 жніўня 1953, в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут у 1974 г. па спецыяльнасці «фізіка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Спектрально-люминесцентные свойства производных тиамина, пировиноградной кислоты и их комплексов с ионами двухвалентных металлов в растворах» па фізіка-матэматычным навукам, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 г. абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычным навукам, у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. У 1997—2005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначаліў пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
29 снежня 2010 г. быў прызначаны, а 27 снежня 2014 г. быў вызвалены ад пасады Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2015 г. узначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава БДУ.
Зноскі
- ↑ (unspecified title)
- ↑ Это наша история// Сайт Інстытута імя Сахарава
Спасылкі
- Інфармацыя на сайце Міністэрства адукацыі
- Профіль на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору
- Інфармацыя на сайце ГРДУ
- Персанальны сайт Сяргея Маскевіча
Міністры адукацыі Беларусі | |
---|---|
Міністры адукацыі Беларусі | |
Міністры | Віктар Гайсёнак (1992—1994) • Васіль Стражаў (1994—2001) • Пётр Брыгадзін (2001—2003) • Аляксандр Радзькоў (2003—2010) • Сяргей Маскевіч (2011—2014) • Міхаіл Жураўкоў (2014—2016) • Ігар Карпенка (з 2016) |
Міністры | Віктар Гайсёнак (1992—1994) • Васіль Стражаў (1994—2001) • Пётр Брыгадзін (2001—2003) • Аляксандр Радзькоў (2003—2010) • Сяргей Маскевіч (2011—2014) • Міхаіл Жураўкоў (2014—2016) • Ігар Карпенка (з 2016) |