Anna Sapieha
Quick Facts
Biography
Ганна Андрэеўна Сапега (1569—1595) — вялікалітоўская арыстакратка, заступніца праваслаўя ў Беларусі.
Біяграфія
Паходзіла з украінскага магнацкага роду Вішнявецкіх. Дачка князя Андрэя Вішнявецкага. Атрымала хатнюю адукацыю.
У 1581 годзе бацька выдаў яе за Мікалая Сапегу, ваяводу віцебскага. Вяселле адбылося ў Вішняўцы. Па пераездзе да беларускага маёнтка мужа займалася ў асноўным хатнімі справамі, выхаваннем дзяцей, падтрымлівала праваслаўе.
У 1584 годзе пасля смерці бацькі атрымала замак і мястэчка Мацееў ва Уладзімірскім і Хэлмскім паветах з фальваркам Відут, маёнтак Вузлаўцы ў Слонімскім павеце, маёнтак Васькаўцы ў Лідскім павеце, Касуце з сёламі Занароцкімі ў Ашмянскім павеце, а таксама маёнтак Сейны ў Гарадзенскім павеце. Рана памерла — у 1595 годзе. У яе гонар Сапега пабудаваў царкву св. Ганны ў Кодані (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Тут пахавана і сама Ганна.
Сям’я
Муж — Мікалай Сапега (1545—1599).
Дзеці:
- Ян (?—1602);
- Мікалай (1581—1644), ваявода менскі і берасцейскі;
- Крыштаф (1590—1637), падчашы вялікі літоўскі;
- Фрыдэрык (?—1626), падкаморы ўладзімірскі;
- Аляксандр Казімір (?—1619), падстолі вялікі літоўскі;
- Габрыэль (?—1614);
- Гальшка.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Kniaziowie Litewsko-Ruscy od końca czternastego wieku / J. Wolff. — Warszawa, 1895. — 698 s.