peoplepill id: salamon-kacenbohien
SK
Russia Belarus
2 views today
2 views this week
Salamon Kacenbohien

Salamon Kacenbohien

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Solomon Zakharovich Katsenbogen
Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Belarus
Place of death
Chelyabinsk, Russia
Age
57 years
Education
Kyiv National Economic University named after Vadym Hetman
(-1914)
Bekhterev Research Institute
Salamon Kacenbohien
The details (from wikipedia)

Biography

Саламо́н Заха́равіч Кацэнбо́ген (28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года, Мінск, Расійская імперыя — 1 верасня 1946 года, Чалябінск, РСФСР), беларускі і савецкі філосаф і сацыёлаг, юрыст, арганізатар сацыялагічнай навукі ў Беларусі і Расіі ў 1920-х гадах. Беларуска-савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года ў Мінску.

У 1899—1904 гадах быў навучэнцам адной з мінскіх гімназій. У сярэдніх класах захапіўся палітычнай дзейнасцю (у 1904 годзе ўступіў у Бунд), быў выключаны з 5-га класа з «воўчым білетам» за ўдзел у страйку гімназістаў у абарону інтарэсаў вучняў польскай нацыянальнасці. У 1905 годзе ўдзельнічаў у антыўрадавых узброеных дэманстрацыях. Пасля — пераехаў у Гродна, дзе ў 1910 годзе скончыў мясцовую гімназію і атрымаў атэстат сталасці.

У 1910—1914 гадах вучыўся на эканамічным факультэце (аддзяленні) Кіеўскага камерцыйнага інстытута(укр.) бел.. Падчас вучобы ў Кіеве праявіў схільнасць да «навуковых даследаванняў» і талент журналіста, рэгулярна друкаваўся ў кіеўскіх часопісах і газетах на «сацыялагічныя і палітычныя тэмы». У 1912 годзе апублікаваў манаграфію «Крестьянская война в Германии».

У 1914—1917 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Псіханеўралагічнага інстытута(руск.) бел. ў Петраградзе.

У 1917—1921 гадах пераважна займаўся палітычна-партыйнай і дзяржаўнай дзейнасцю (не прыпыняючы пры гэтым педагагічнай дзейнасці):

  • у сакавіку—лістападзе 1917 года быў намеснікам старшыні Бабруйскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (ад меншавікоў; па іншых звестках, з’яўляўся членам Бунда ў 1904—1920 гадах);
  • у лютым 1919 года — ліпені 1920 года займаў пасаду народнага камісара сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР (верагодна, ужо як член аб’яднанай КП(б) Літвы і Беларусі);
  • у снежні 1920 года — ліпені 1921 года быў намеснікам народнага камісара асветы Беларускай ССР;

У 1920—1924 гадах уваходзіў у склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР: рабіў даклад па пытаннях сацыяльнага забеспячэння на Другім Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (13—17 снежня 1920 года); выступаў з дакладам па пытаннях народнай асветы і задач партыі на Пятым з’ездзе КП(б) Беларусі (15—20 кастрычніка 1921 года).

Ад моманту адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) у ліпені 1921 года да канца 1925 года працаваў у ім, быў:

  • у ліку першых прафесараў гісторыі БДУ, прызначаных Дзяржаўным вучоным саветам;
  • стваральнікам і загадчыкам кафедры сацыялогіі і першабытнай культуры, чытаў для студэнтаў факультэта грамадскіх навук курсы лекцый па генетычнай сацыялогіі, агульнай марксісцкай сацыялогіі і гісторыі першабытнай культуры;
  • членам Праўлення БДУ, у склад якога быў абраны ў студзені 1922 года, з’яўляўся намеснікам рэктара БДУ;
  • з мая 1922 года — дэканам факультэта грамадскіх навук БДУ;
  • ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея першабытнай культуры і рэлігіі (цяпер — музей гістарычнага факультэта БДУ), які пачаў сваю працу ў сакавіку 1924 года.

У 1924 годзе вывучаў найноўшую філасофію і сацыялагічную літаратуру ў Германіі, працаваў у германскіх этнаграфічных музеях першабытнай культуры.

У лістападзе 1925 года перайшоў на працу ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (СДУ), атрымаўшы запрашэнне ўзначаліць адноўлены факультэт гаспадаркі і права і адначасова — кафедру гістарычнага матэрыялізму, у снежні 1925 года быў зацверджаны ў званні прафесара СДУ па курсе «Гістарычны матэрыялізм». У 1928—1932 гадах займаў пасаду рэктара СДУ (з 1930 года кіраваў гэтай установай у званні дырэктара). Спрыяў арганізацыі і развіццю сацыялагічнай навукі ў СГУ.

У 1932—1935 гадах быў дырэктарам Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна(руск.) бел. (ЛДПІ). Па ўспамінах сваякоў, па адной з версій —быў сасланы, па іншай — быў вымушаны з’ехаць разам з сям’ёй з Ленінграда на Урал, асцерагаючыся палітычных рэпрэсій, якія распачаліся пасля забойства С. М. Кірава.

У 1935—1939 гадах працаваў у Свярдлоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце(руск.) бел. (СДПІ): са жніўня 1935 года па снежань 1936 гада займаў пасаду дырэктара гэтай ўстановы, быў паніжаны да простага прафесара нібыта «за крытыку эканамічнай палітыкі савецкай улады». Паралельна — з чэрвеня 1936 года да лета 1937 года — узначальваў настаўніцкую атэстацыйную камісію г. Свярдлоўска, быў зняты з пасады старшыні камісіі па надуманай падставе.

Падчас «Вялікага тэрору»(руск.) бел. змог пазбегнуць прамых рэпрэсій, пры тым што С. З. Кацэнбоген адкрыта абвінавачваўся ў «трацкізме» і на гэтай падставе тройчы рашэннямі партсходаў СДПІ выключаўся з ВКП(б), але вышэйстаячыя партыйныя органы іх не падтрымалі. На думку некаторых даследчыкаў, пазбег арышту і зняволення, дзякуючы таму, што меў асабістае знаёмства з тагачасным наркамам унутраных спраў М. І. Яжовым. Але, па іншых звестках, усё ж такі арыштоўваўся НКУС у сяр. 1930-х гадоў па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай і трацкісцкай дзейнасці».

З 1939 года і да самай смерці працаваў ва Уральскім дзяржаўным універсітэце(руск.) бел. (УрДУ), у 1943 годзе арганізаваў і ўзначаліў кафедру філасофіі, на базе якой потым ва УрДУ быў створаны філасофскі факультэт(руск.) бел..

Памёр 1 верасня 1946 года ў Чалябінску ў выніку хваробы, развітанне з нябожчыкам праходзіла ў Свярдлоўску ў сценах УрДУ, месца пахавання — згублена.

Асноўныя навуковыя ідэі

Рабіў спробу ўвасобіць ідэі марксізму ў генетычнай сацыялогіі — кірунку сацыялогіі, у якім даследуюць узнікненне (генезіс) устойлівых сацыяльных утварэнняў (роду, сям’і, абшчыны) на аснове параўнальна-гісторычнага даследавання грамадств, якія знаходзяцца на розных ступенях развіцця. Вядомыя такія яго навуковыя працы, як: «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)» (1920), «Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи» (1923), "Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Рене Марана «Батуала» (1923), «Философские и социологические основания марксизма» (1925), «Курс марксистской социологии» (1925), «Марксизм и социология» (1925) ды інш.

У межах педагагічнай дзейнасці займаўся распрацоўкай вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі ў духу асноўных палажэнняў марксізму, у прыватнасці, матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі, пры гэтым асноўны ўхіл рабіўся на працы К. Маркса, Ф. Энгельса і Г. В. Пляханава.

Як сцвярджаюць даследчыкі, генетычная сацыялогія С. З. Кацэнбогена ўяўляла сабой сваеасаблівы сплаў гісторыка-сацыялагічнай думкі і першабытнай гісторыі, пры гэтым ідэі ўласна тэарытычнай сацыялогіі яшчэ не аддзяляліся ад сацыяльнай філасофіі і апошняя цалкам уключалася ў склад агульнатэарытычнай сацыялагічнай думкі.

Значнасць постаці для навукі ў Беларусі

С. З. Канэнбоген фактычна быў першым прафесарам-сацыёлагам у Беларусі, а яго праца «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)», апублікаваная ў Мінску ў 1920 годзе, называецца першым гісторыка-сацыялагічным даследаваннем у Беларусі, у якім аўтар паспрабаваў ацаніць дынаміку гаспадарчага жыцця Беларусі з пазіцыі рабочага руху.

Бібліяграфія

  • Марксистская социология / С. З. Каценбоген. — 2013. — 140 с. — ISBN 5458532120.
  • Вып. 2: История, философия, лингвистика: Сб. статей / Отв. ред.: С. З. Каценбоген. — Свердловск : Уральский рабочий, 1939. — 314, [2] с. — (Ученые записки Свердловского государственного педагогического института; вып. 2).
  • Программа по диалектическому материализму / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Нижне-Волжского крайполиграфтреста, 1930.
  • Неизданные тексты, материалы и статьи / Николай Гаврилович Чернышевский, 1828―1928; под общ. ред. С. З. Каценбогена; Нижне-Волжская комиссия по празднованию 100-летия со дня рождения Н. Г. Чернышевского. — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1928. — 429, [1], VI с., [5] л. факсим., портр. — УДК 821.161.1.09(092).
  • Философские воззрения Н. Г. Чернышевского / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1928.
  • Марксизм и социология: курс лекций / С. З. Каценбоген. — Саратов: Правление Саратовского госуниверситета, 1926.
  • Диалектический материализм и механистическое мировоззрение / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. — 1925. — № 1.
  • К вопросу о проблеме закономерности исторического процесса / С. З. Каценбоген. — Мн., 1925.
  • Кредитные учреждения Союза ССР и Белорусской ССР / Ф. С. Володкович, А. М. Шубин. — Мн.: Издание СНК БССР, 1925. — 90, [2] с. — (Библиотека «Советская Белоруссия» / Под ред. С. З. Каценбогена, В. Шульмана и И. А. Петровича). — УДК 336.77.07(47+57).
  • Марксистская социология: курс лекций, читанных в 1924―25 академическом году на Педагогическом факультете БГУ профессором С. З. Каценбогеным: В 2 ч. — Мн.: Издание профкома рабпрос БГУ, 1925.
  • Философские и социологические основания марксизма / С. З. Каценбоген. — Мн., 1925.
  • Что такое марксизм: философские и социологические основания / С. З. Каценбоген. — Мн.: Белгосиздат, 1925. — 156, [1] с. — УДК 141.821/.822.
  • Ленин, 1 мая и международное рабочее движение / С. З. Каценбоген; Белорусское бюро ЦК РКП(б). — Мн.: Издание Агитпропа Белорусского бюро ЦК РКП(б), 1924. — 30, [1] с., [1] л. портр. — УДК 327.321(091)+327.323(091).
  • Нарысы па гісторыі першабытнай культуры / С. З. Кацэнбоген // Полымя. — 1924. — № 1.
  • Белорусская Государственная и Университетская библиотека / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. ― 1923. ― № 4/5. ― С. 272―273. — УДК 025.2:027.54(476-5)(091).
  • Белорусский государственный университет в 1922—23 учебном году (Итоги и перспективы) / Составил зам. ректора С. З. Каценбогин. — Мн: 1-я гостипография «Белтрестпечати» , 1922.
  • Очерки по истории первобытной культуры: В 3 ч. / Генрих Кунов, Г. Левин-Дорш; Пер. с немецкого под ред., с предисл., примеч. и доп. статьями проф. С. З. Каценбогена. — Мн.: Белтрестпечать, 1923―1924.
  • Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Ренэ Марана «Батуала»: доклад, читанный в Историко-социологической секции Научного общества при Белорусском государственном университете 11 февраля 1923 г. / С. З. Каценбоген. — Мн.: Белтрестпечать, 1923. — 50 с. — УДК 821.133.1.09(092).
  • Спорные вопросы в учении о происхождении брак и семьи / С. З. Каценбоген — Мн., 1923.
  • Спорные вопросы генеономии / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. — 1923. — № 4—5.
  • Спорные вопросы генеономии: Сложная форма брака у народа Арусси-Галласов в Абиссинии / С. З. Каценбоген — Мн., 1923.
  • Белорусский государственный университет за 1921—22 академический год / Составил С. З. Каценбогин. — Мн: Государственное издательство Белоруссии, 1922.
  • О Белорусской государственной университетской библиотеке / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. ― 1922. ― № 2/3. ― С. 358―359. — УДК 027.54(476-25)(091).
  • Пролетариат и крестьянство (социологический труд) / С. З. Каценбоген — Мн., 1920.
  • Крестьянские войны в Германии / С. З. Каценбоген — К., 1912.

Зноскі

  1. Данилов А. Н., Елсуков А. Н. Каценбоген Соломон Захарович // Социологическая энциклопедия / Под. об. ред. А. Н. Данилова. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 134.
  2. Каценбоген, Соломон Захарович // Каталог биографий людей, поэтов, писателей, известных исторических личностей [Электронный ресурс] // Obook.ru. — Веб-сайт магазина антикварных книг. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://obook.ru/биография?n=83413_каценбоген-соломон-захарович, свободный. — Загл. с экрана.
  3. Каценбоген Соломон Захарович [Электронный ресурс] // Саратовский государственный университет. — Веб-сайт СГУ [Сохранённая копия]. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://old.sgu.ru/rectors/win/kazenbogen.htm [Режим доступа к сохранённой копии: http://web.archive.org/web/20050104181534/http://old.sgu.ru/rectors/win/kazenbogen.htm], свободный. — Загл. с экрана.
  4. Каценбоген Соломон Захарович // Уральский государственный университет в биографиях [Электронный ресурс] // Виртуальная библиотека EUNnet. — Веб-сайт Отдела электронных публикаций УРРЦИ УрГУ [Сохранённая копия]. — 10.06.2004 [Дата сохранения копии: 22.10.2007]. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://www.eunnet.net/USUbio/?base=mag&id=0710 [Режим доступа к сохранённой копии: http://web.archive.org/web/20071022120703/http://www.eunnet.net/USUbio/?base=mag&id=0710], свободный. — Загл. с экрана.
  5. Социология в Белорусском государственном университете: история, факты, документы / А. Н. Данилов, А. Н. Елсуков, Д. Г. Ротман. — Мн.: БГУ, 2006. — С. 13—16.
  6. Башко П. К. Бабруйскі савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 261.
  7. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 287.
  8. Кушнер В. Пяты з’езд КП(б)Б // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 6. — Ч. 1. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 20.
  9. История БГУ [Электронный ресурс] // Белорусский государственный университет. — Веб-сайт БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://www.bsu.by/main.aspx?guid=1891, свободный. — Загл. с экрана.
  10. Об истории кафедры социологии [Электронный ресурс] // Факультет философии и социальных наук БГУ: кафедра социологии. — Веб-сайт ФФСН БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://ffsn.bsu.by/ru/istoriya-kafedry.html, свободный. — Загл. с экрана.
  11. Музей [Электронный ресурс] // Исторический факультет Белорусского государственного университета. — Веб-сайт Исторического факультета БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://www.hist.bsu.by/faculty/muzej.html, свободный. — Загл. с экрана.
  12. Саратовский государственный имени Н. Г. Чернышевского университет в 1925 году (Краткие сведения о состоянии и работе). — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1926.
  13. Шутов А. Каценбоген Соломон Захарович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 06.09.2010. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/35212.html, свободный. — Загл. с экрана.
  14. Директора и ректоры СГПИ — УрГПУ [Электронный ресурс] // Музей истории Уральского государственного педагогического университета. — Веб-сайт УрГПУ. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://museum.uspu.ru/persona/direktora-i-rektory, свободный. — Загл. с экрана.
  15. Попов М. В., Суворов М. В. Подготовка учительских кадров в Свердловске во второй половине 1930-х — начале 1940-х гг. // Педагогическое образование в России. — 2014. — № 7 [Электронный ресурс] // Уральский государственный педагогический университет. — Веб-сайт УрГПУ. — 29.07.2014. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://elar.uspu.ru/bitstream/123456789/1386/1/povr-2014-07-29.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
  16. Емельянов Б. В., Перцов А. В. Уральскому государственному университету 90 лет [Электронный ресурс] // Уральский федеральный университет. — Веб-сайт УрФУ. — 02.08.2010. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://elar.urfu.ru/bitstream/10995/18320/1/iuro-2010-80-02.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
  17. Исторические события рода — часть 31 [Электронный ресурс] // История рода Гриценко. Фамильный сайт. — Веб-сайт. — 18.01.2012. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://istoriyaroda.ru/semeynyiy-letopisets/istoricheskie-sobyitiya-roda-chast-31, свободный. — Загл. с экрана.
  18. Захаров К.«Декан — это профессиональный дед». Интервью с деканом социологического факультета Геннадием Васильевичем Дыльновым [Электронный ресурс] // Саратовский государственный университет им. Н. Г. Чернышевского. — Веб-сайт СГУ. — Дата доступа: 06.09.2013. — Режим доступа: http://www.sgu.ru/massmedia/s_universitet/article/55496, свободный. — Загл. с экрана.


  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Salamon Kacenbohien is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Salamon Kacenbohien
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes