peoplepill id: raimundas-zemackis
RZ
Belarus Lithuania
1 views today
1 views this week
Raimundas Zemackis

Raimundas Zemackis

The basics

Quick Facts

Place of birth
Dachny, Kreŭski Sieĺsaviet, Smarhoń District, Belarus
Place of death
Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania
Age
52 years
Education
Vilnius St. Joseph Seminary
Vilnius, Vilnius City Municipality, Lithuania
The details (from wikipedia)

Biography

Раймунд Мікалай Зямацкі (польск.: Rajmund Mikołaj Ziemacki; 19 верасня 1810, Дахны — 5 чэрвеня 1863, Вільня) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 верасня 1810 года ў вёсцы Дахны каля Крэва ў сям’і Андрэя Зямацкага і Катарыны Камінскай. Хрышчоны ў вёсцы Лоск. Вучыўся ў манахаў-трынітарыяў у Маладзечне, затым у Віленскім універсітэце. Разам са старэйшым братам Юзафам браў удзел у Лістападаўскім паўстанні 1830 года супраць царскіх уладаў. Старэйшы брат загінуў у час паўстання, сам Раймунд быў цяжка паранены. Малодшы брат Францішак быў бацькам будучага прафесара Віленскага ўніверсітэта Юзафа Казіміра Зямацкага.

Пасля заканчэння паўстання паступіў у Віленскую семінарыю, у 1838 годзе быў пасвечаны на святара. Да 1845 года служыў пробашчам у Касцёле Святога Рафала ў Вільні. З 1849 года служыў настаяцелем у Ваверцы Лідскага павета. У ноч з 24 на 25 студзеня 1863 года па старым стылі Раймунду Зямацкаму была дастаўлена копія паўстанцкага маніфеста з загадам зачытаць яго перад вернікамі ў нядзелю. Аналагічныя загады атрымалі пробашчы суседніх прыходаў, многія зачыталі іх, асцерагаючыся помсты з боку паўстанцаў, некаторыя, асцерагаючыся рэпрэсій з боку царскіх улад, паведамілі пра атрыманы загад у паліцыю і папрасілі аховы. Раймунд Зямацкі добраахвотна прыняў рашэнне падтрымаць паўстанне і зачытаць маніфест.

Неўзабаве пасля абвяшчэння маніфеста Раймунд Зямацкі быў арыштаваны і адпраўлены ў Вільню, дзе быў кінуты ў турму пры Касцёле Святога Духа. Разам з ім судзілі яшчэ двух каталіцкіх святароў Станіслава Ішору і Адама Фалькоўскага, чыя віна таксама складалася толькі ў абвяшчэнні маніфеста паўстанцаў. Усе трое былі пакараны смерцю па рашэнні генерал-губернатара М. Мураўёва. Раймунд Зямацкі быў расстраляны 5 чэрвеня 1863 года на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Памяць

У капліцы Святой Барбары на каталіцкіх могілках Ліды ўстаноўленая мемарыяльная дошка ў памяць пра Раймунда Зямацкага

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Raimundas Zemackis is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Raimundas Zemackis
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes