peoplepill id: pyotr-armashevsky
PA
Russia Ukraine
1 views today
1 views this week
Pyotr Armashevsky
Ukrainian geologist and Russian monarchist

Pyotr Armashevsky

The basics

Quick Facts

Intro
Ukrainian geologist and Russian monarchist
A.K.A.
Pyotr Yakovlevich Armashevsky
Work field
Gender
Male
Place of birth
Novozybkov, Russia
Place of death
Kiev, Ukraine
Age
69 years
Education
Faculté de Physique et de Mathématiques de l'Université de Kiev
The details (from wikipedia)

Biography

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі (1851, Навазыбкаў — май, 1919) — рускі і ўкраінскі геолаг-пятрограф, прафесар кафедры геалогіі Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (1885).

Па матчынай лініі — нашчадак гісторыка Аляксандра Лазараўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер — Бранская вобласць) у дваранскай сям'і.

Скончыў Чарнігаўскую класічную гімназію, пасля чаго паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на прыроднае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта.

Пасля заканчэння універсітэта 28 сакавіка 1873 года быў пакінуты для навуковай працы. Вынікам яго даследаванняў стала дысертацыя «Геалагічны нарыс Чарнігаўскай губерні», за якую ён атрымаў у 1883 годзе ступень «магістра мінералогіі і геалогіі». Тады ж ён становіцца спачатку дацэнтам, а потым — экстраардынарным прафесарам па кафедры мінералогіі і геалогіі Кіеўскага ўніверсітэта.

У 1903 годзе праходзіць публічную абарону яго дысертацыя «Геалагічныя даследаванні ў галіне басейнаў Дняпра і Дона».

Удзельнік міжнародных кангрэсаў па геалогіі і геалагічных таварыстваў (акрамя іншых, Французскага), Армашэўскі, акрамя таго, выступіў як змагар жаночай вышэйшай адукацыі. Некалькі гадоў ён з'яўляўся дырэктарам вышэйшых жаночых курсаў.

Гарадская дума запрашала Пятра Якаўлевіча Армашэўскага як эксперта ў рабоце па стварэнню сістэмы водазабеспячэння Кіева і па засцярозе ад апоўзняў.

Грамадская дзейнасць

Пётр Якаўлевіч Армашевский быў манархістам і пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. прыняў актыўны ўдзел у кансерватыўным руху Кіева. Ён быў членам Кіеўскага Рускага сходу, а ў 1908 годзе стаў таварышам старшыні Кіеўскага Клуба рускіх нацыяналістаў. З-за асабістых рознагалоссяў са старшынёй клуба Анатолем Савенка склаў з сябе званне члена клуба, але сваіх перакананняў не змяніў. Так, ён спрабаваў наладзіць выпуск правай газеты «Кіеў», але вымушаны быў пакінуць гэтую ідэю з-за недахопу сродкаў і кадраў. Акрамя таго, Армашэўскі з'яўляўся членам галоўнага савета і таварышам старшыні кіеўскага аддзела Усерасійскага нацыянальнага саюза.

Рэвалюцыя і смерць

У гады рэвалюцыі Армашэўскі, як і многія іншыя дзеячы манархічнага кірунку, адышоў ад актыўнага палітычнага жыцця. Як успамінаў князь Мікалай Жэвахаў «З прыходам рэвалюцыі Пётр Якаўлевіч цалкам адышоў ад грамадскай дзейнасці і замкнуўся ў сваім кабінеце, жадаючы быць толькі назіральнікам таго вэрхалу, які прынеслі так званыя „свабоды“. Ён апрацоўваў курс сваёй любімай крышталяграфіі, перачытваў класікаў прыродазнаўства, паглыбляўся ў Евангелле». Тым не менш, Кіеўская ЧК звярнула на яго ўвагу. У канцы красавіка 1919 года ён быў арыштаваны і ў першых чыслах мая расстраляны.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню палеазойскіх і палеагенавых адкладаў. Працаваў у вобласці гідрагеалогіі, праводзіў археалагічныя даследаванні. Высунуў гіпотэзу воднага паходжання лёсу. Займаўся стратыграфіяй і палеанталогіяй даантрапагенавых адкладаў на тэрыторыі Беларусі, вылучыў 2 ярусы сярэдняга дэвону, бучацкі, харкаўскі і кіеўскі ярусы палеагена.

У 1894 на тэрыторыі Магілёўшчыны вылучыў некалькі марэн і абгрунтаваў тэорыю шматразовага наступу ледавіка. Займаўся геамарфалогіяй Беларусі — вывучаў марэнныя формы рэльефу і марфалогію даліны Дняпра. Склаў геалагічныя карты Чарнігаўшчыны і Прыдняпроўскай нізіны, на якіх часткова адлюстравана і тэрыторыя Беларусі.

Зноскі

  1. Армашевский, Петр Яковлевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 120.
  2. Армашевский Пётр Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
  3. Армашевский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  4. М. Меньшиков. Долг Великороссии. (руск.) 

Літаратура

  • П. Армашевский, В. Антонович Публичные лекции по геологии и истории Киева. — Киев, 1907.
  • П. Я. Армашевский Геологические исследования в области Днепра и Дона. Общая геологическая карта России. — Спб, 1903.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Pyotr Armashevsky is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Pyotr Armashevsky
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes