peoplepill id: pyatro-vasilewski
PV
Belarus
1 views today
1 views this week
Pyatro Vasilewski

Pyatro Vasilewski

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Syamyonawka, Cimanaŭski Sieĺsaviet, Klimavičy District, Belarus
Age
79 years
Education
Minsk Higher Party School
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Soviet Union
Gerasimov Institute of Cinematography
Rostokino District, North-Eastern Administrative Okrug, Russia
(-1953)
Employers
(-1946)
Belarusfilm
Belarus
Awards
Order of the Patriotic War 1st class
 
The details (from wikipedia)

Biography

Пятро Савельевіч Васілеўскі (15 мая 1922, в. Сямёнаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 2002) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, рэжысёр. Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1967 года. Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Біяграфія

Бацька, Савелій Міхайлавіч, быў партыйным і савецкім работнікам, маці, Марыя Рыгораўна, выхавацельніцай. Сярэднюю адукацыю П. Васілеўскі атрымаў у Журавіцкай СШ, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з А. Макаёнкам. У 1940 годзе пасля заканчэння школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце. З 1942 года карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 годзе дэмабілізаваны.

З 1945 года працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь». У 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі. У 1947 г. паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, які скончыў у 1953 годзе. З 1952 года працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1988 года на творчай працы.

Творчасць

Першае апавяданне П. Васілеўскага «Так умирают бесстрашные» змешчана ў 1942 годзе ў газеце «Сталинский боец». Друкаваўся ў армейскай газеце «Боевой путь», сатырычным часопісе «Сквозьняк». Беларускім друку выступаў з 1945 года. Аўтар аповесцей «Новы дзень», «Вечныя маладажоны» і іншых, кнігі апавяданняў «Прыгажосць чалавечая», п'ес, якія ўвайшлі ў зборнікі «Твой заўтрашні дзень», «Вобраз жыцця».

Асноўная тэматыка творчасці П.Васілеўскага — сучаснасць. Пісаў пра сельскіх працаўнікоў, уздымаў праблемы выхавання сучаснай моладзі, падлеткаў, школьнікаў, востра ставіў маральна-этычныя праблемы. Аўтар шматлікіх нарысаў, гумарэсак, сучасных казак, у якіх раскрываюцца надзейныя пытанні рэчаіснасці, асуджаюцца адмоўныя з'явы ў дзейнасці і характарах людзей.

Як рэжысёр і сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні шэрагу мастацкіх і дакументальных кінафільмаў («Палеская легенда», 1957, «Рагаты бастыён», 1965), тэлефільма аб жыцці і творчасці Я. Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш. П'есы П. Васілеўскага «Любоў, Надзея, Вера…», «Дзіўны дом», «Твой заўтрашні дзень» і іншыя з поспехам ішлі ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы і іншых тэатрах рэспублікі.

Зноскі

Літаратура

  • Васілеўскі Пятро // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — 1984. — Т. 1. — С. 582.
  • Васілеўскі П. // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. Слоўнік. У : т. Т. 1. — Мн., 1992. — С. 527—529.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Pyatro Vasilewski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Pyatro Vasilewski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes