Piotr Lewicki
Quick Facts
Biography
Пётр Ада́мавіч Ляві́цкі (26 жніўня 1908, вёска Лазовае, Асіповіцкі раён — 24 лістапада 1977) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія
Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1935).
З 1925 года на савецкай рабоце ў Асіповіцкім раёне. У 1928—1931 гадах служыў у дывізіі асобага прызначэння імя Дзяржынскага пры калегіі АДПУ.
З 1936 года дырэктар Мар'інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума.
З 1939 года загадчык аддзела, другі сакратар Мінскага, са студзеня 1941 года 1-ы сакратар Палескага абкомаў КП(б)Б.
У пачатку Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху на Палессі. З кастрычніка 1941 года сакратар Алтайскага крайкама УКП(б). З лістапада 1942 года у апараце ЦК УКП(б). Са жніўня 1943 года — 1-ы сакратар Палескага абкама КП(б)Б, адначасова член ваеннага савета 61-й арміі.
У 1944—1947 гадах 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1947 года — начальнік Баранавіцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР.
З 1956 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР.
З 1959 года — намеснік старшыні, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
У 1964—1966 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
БССР | ||
---|---|---|
Рэспубліка Беларусь | ||
БССР | ||
Рэспубліка Беларусь |