peoplepill id: piotr-kucharczyk
PK
Russia Belarus
1 views today
2 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Arda, Belarus
Age
68 years
Education
Belarusian State Academy of Communications
The details (from wikipedia)

Biography

Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык (22 сакавіка 1945, Арда, Клецкі раён — 2 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі вучоны-радыёфізік, грамадскі дзеяч, педагог. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў.

Біяграфія

Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1965), затым служыў у войску. У 1967 паступіў на аддзяленне радыёфізікі фізічнага факультэта БДУ, скончыў у 1972. З 1972 па 1990 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. З 1990 быў прарэктарам БДУ, загадчыкам кафедры. У 2001 намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з лістапада 2001 да сакавіка 2003 — рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003 па сакавік 2014 — рэктар БДПУ імя М.Танка.

Навуковы і практычны ўклад

Даследаванні ў галіне радыёгалаграфіі. Распрацаваў фізічныя асновы новага навуковага напрамка, звязанага з даследаваннем і распрацоўкай галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоных дыяпазонах электрамагнітных хваль. Распрацаваў метады і стварыў сістэмы для пераўтварэння выяў інфрачырвонага і звышвысокага дыяпазонаў ў бачныя. Прапанаваў новы падыход па фарміраванні і візуалізацыі радыёвыяў. Выканаў шэраг работ па тэарэтычным і эксперыментальным даследаванні нетрадыцыйных метадаў фарміравання галаграм. Прапанаваў і рэалізаваў галаграфічныя схемы з часткова запоўненымі апертурамі, якія забяспечваюць высокую адрознівальную здольнасць і нізкі ўзровень шуму, а таксама метады рэгістрацыі інфрачырвонага выпраменьвання і павелічэння адчувальнасці рэгіструючых асяроддзяў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль з штучнымі асяроддзямі, метады і алгарытмы запісу і апрацоўкі біямедыцынскіх і маўленчых сігналаў, створаны новыя радыёпаглынальныя матэрыялы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны метады і створаны прыборы для вызначэння вільготнасці і масы дыэлектрычных матэрыялаў, укаранёныя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.

Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 42 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы

  • Системы технического зрения. Принципы построения. Л.: Машиностроение, 1988 (в соавт.).
  • Взаимодействие электромагнитных волн с искусственными средами // Избр. научные труды БГУ. 2001. №4.
  • Development of nanodispersible film material absorbing microwave radiation // XII Int. Conference on Microwaves, Radar and Wireless Communications. Poland. 2000. Vol.3.
  • Neural networks and tasks of biomedical signal segmentation // Proc. of IV Int. Workshop on Biosignal Interptetation BSI2002. Villa Olmo, Como, Italy, 24-26 June, 2002.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Piotr Kucharczyk is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Piotr Kucharczyk
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes