peoplepill id: piotr-kamburau
PK
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Death
Age
53 years
Education
Харківське реальне училище
Saint-Petersburg State University of Architecture and Civil Engineering
(1880-1885)
Piotr Kamburaŭ
The details (from wikipedia)

Biography

Пётр Георгіевіч Камбураў (1 мая 1860 — 1914) — грамадзянскі інжынер, магілёўскі губернскі архітэктар(руск.) бел., які стварыў некалькі значных пабудоў у Магілёве, у тым ліку будынкі Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка і Магілёўскага гарадскога тэатра.

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у харкаўскім рэальным вучылішчы, а потым на архітэктурным аддзяленні Санкт-Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх інжынераў (1880-85).

Адразу пасля заканчэння курса П. Г. Камбураў быў назначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення магілёўскага губернскага праўлення. Праз год паралельна з асноўнай пасадай ён стаў таксама і епархіяльным архітэктарам.

З 1895 года займаў пасаду магілёўскага губернскага інжынера.

Творчасць

Тэхнічная дзейнасць П. Камбурава была сканцэнтравана галоўным чынам на царкоўных пабудовах, якіх ён паспеў спраектаваць значную колькасць.

У Магілёве

Камбураў прыехаў у Магілёў ў 1886-м, яму было 26 гадоў і адразу прыняў пад сваё кіраўніцтва ўжо пачатую будоўлю Магілёўскага тэатра на 500 чалавек (1885-92). Акрамя тэатра майстар стварыў у гopoдe яшчэ некалькі значных праектаў:

  • будынак Дзяржаўнага банка
  • будынак жаночага епархіяльнага вучылішча
  • іканастас для дамовай царквы

У Магілёўскай губерні

  • мураваныя цэрквы:
    • у в. Галічы
    • у в. Няклюдава
    • пры Баркалабаўскім жаночым манастыры
    • пры Тупічэўскім жаночым манастыры
    • у в. Раска
    • у в. Сухары
    • у в. Мядэйкі
    • у в. Чарэя
  • цагляная царква ў в. Благавічы
  • мураваная званіца ў аршанскім мужчынскім манастыры
  • некалькі мураваных капліц
  • драўляныя цэрквы:
    • у в. Буйнічы
    • у в. Прыбыткі
    • у в. Яроміна
    • у в. Плутоўка
    • у в. Азарычы
    • у в. Хославічы
    • у в. Гарадзец
    • у в. Раска
    • у в. Лісічына
    • у в. Калодніца
    • у в. Маркавічы
    • у в. Балонаў Сялец
    • пры аршанскім жаночым манастыры
    • у в. Рудня
    • у в. Жукава
    • у в. Быча
    • у в. Новая Тухінь
    • Свята-Казанская царква у в. Дарагакупава
    • у в. Журавічы і іншыя
  • званіца ў в. Буйнічы
  • драўляная званіца ў в. Худава і іншыя

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Piotr Kamburaŭ is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Piotr Kamburaŭ
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes