Pavel Evgenevitsj Loekomskiy
Quick Facts
Biography
Павел Яўгенавіч Луко́мскі (11 (23) ліпеня 1899 — 8 красавіка 1974) — савецкі ўрач-тэрапеўт, кардыёлаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія
П. Я. Лукомскі нарадзіўся ў мястэчку Сувораўскі штаб (у сучаснай Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1923—1926 гг. праходзіў ардынатуру, пасля яе застаўся на кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1927 годзе асістэнт, потым кіраўнік кафедры факультэцкай тэрапіі і прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб, з 1943 г. прафесар. Да 1949 г. працаваў ў Чалябінскім медыцынскім ўніверсітэце. З 1949 г. загадчык кафедрай факультэцкай тэрапіі і адначасова галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя СССР. З 1953 г. П. Я. Лукомскі — загадчык кафедрай шпітальнай тэрапіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (сучасны Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова).
Памёр П. Я. Лукомскі 8 красавіка 1974 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць
П. Я. Лукомскаму належаць працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. Апублікаваў больш за 170 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфіі. Узначальваў Навуковы Савет па сардэчна-сасудзістым захворванням пры Прэзідыуме Акадэміі медыцынскіх навук СССР. З'яўляўся адным з арганізатараў і першым старшынёй Усесаюзнага кардыялагічнага таварыства, з 1966 года — галоўным рэдактарам часопіса «Кардыялогія».
Узнагароды і званні
- Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай працы
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Дзяржаўная прэмія СССР 1969 г.
- медалі
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР
- Ганаровы член навуковых кардыялагічных таварыстваў ГДР, ПНР, ЗША.
памяць
- У горадзе Чалябінску мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў П. Я. Лукомскі.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 365.