Paul Khokhlov
Quick Facts
Biography
Павел Акі́нфіевіч Хахло́ў (руск.: Павел Акинфиевич Хохлов; 21 ліпеня (2 жніўня) 1854 — 20 верасня 1919, Масква) — рускі оперны і канцэртны спявак (барытон), прадстаўнік рускай класічнай школы. Заслужаны артыст Імперскіх тэатраў (1900).
Нарадзіўся на сядзібе паблізу сяла Вусце Спаскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Пензенскай вобласці Расіі). У дзяцінстве вучыўся на фартэпіяна, скрыпцы, гітары. У 1878 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1873—1875 гг. браў урокі спеваў у Ю. Арнольда, у 1875—7189 гг. вучыўся ў А. Аляксандравай-Кочатавай, у 1880 г. удасканальваў вакальнае мастацтва ў Д. Ранконі, Ф. Варэзі ў Мілане.
У лютым і сакавіку 1879 г. дэбютаваў у Вялікім тэатры(оперы «Фауст» Ш. Гуна і «Трубадур» Д. Вердзі). У Вялікім тэатры П. А Хахлоў выступаў да 1881 і ў 1882—1886, 1889—1900 гг. У 1881 і 1887—1888 гг. саліст Марыінскага тэатра. У 1889 годзе гастраляваў у Празе. Таксама выступаў у Італіі і Францыі. У 1902 годзе даў развітальны бенефіс у Вялікім тэатры (два спектаклі «Яўген Анегін» з удзелам Н. Салінай, Л. Сабінава і Ф. І. Шаляпіна).
У 1900 годзе П. А. Хахлоў вярнуўся на радзіму ў Спаскі павет. Займаўся грамадскай дзейнасцю. У якасці старшыні земскай управы займаўся пытаннямі медыцыны і народнай асветы. У 1915 г. абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы. У 1917 г. П. А. Хахлоў пераехаў у Маскву, працаваў у Рабоча-сялянскай інспекцыі.
Творчасць
Рэпертуар П. А. Хахлова налічвае 30 партый. Сярод іх:
- Анегін («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага),
- Дземан («Дземан» А. Р. Рубінштэйна),
- Жэрмон («Травіята» Д. Вердзі),
- Ялецкі («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага),
- Руслан («Руслан и Людміла» М. І. Глінкі),
- Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага),
- Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта),
- Князь Ігар («Князь Ігар» А. П. Барадзіна)
і інш.
Спявак таксама часта выступаў у сімфанічных канцэртах у Маскве, Пецярбургу, Разані, Яраслаўлі, Туле, Тамбове, Смаленску і іншых гарадах Расіі. Выконваў рамансы Глінкі, Чайкоўскага, Шуберта, арыі з опер, рускія народныя песні. Прымаў удзел у дабрачынных канцэртах.
Памяць
- У доме-музеі П. І. Чайкоўскага ў Кліну захоўваецца альбом з матэрыяламі пра творчасць П. А. Хахлова.
- Быў выпушчаны паштовы канверт з партрэтам спевака.
- У 1966 годзе у Політэхнічным музеі ў Маскве былі знойдзены грамафонныя пласцінкі з запісамі рамансаў у выкананні спевака.
Зноскі
- ↑ Хохлов Павел Акинфиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>
- ↑ Хохлов Павел Акинфиевич // Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 563. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
- Хохлов Павел Акинфиевич // Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008. (руск.)
- Хохлов Павел Акинфиевич (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Хохлов Павел Акинфиевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — Т. 3. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Акінфіевіч Хахлоў
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі |