peoplepill id: palina-sharenda-panasiuk
PS
Belarus
1 views today
1 views this week
Palina Sharenda-Panasiuk
Belarussian human rights activist and political prisoner

Palina Sharenda-Panasiuk

The basics

Quick Facts

Intro
Belarussian human rights activist and political prisoner
Places
Gender
Female
Religion(s):
Age
49 years
Family
Spouse:
Andrey Sharendo
Education
Brest State University
Awards
Petro Kalnyshevsky Cross “For Dignity in Captivity”
(2021)
Stories of Injustice Award
(2021)
Medal of the Order of the Pahonia
(2023)
The details (from wikipedia)

Biography

Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк (нар. 21 сакавіка 1975) — актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Раней была кіраўніком моладзевага руху «Малады фронт» у Брэсце, каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне.

Біяграфія

Нарадзілася ў Менску, але школу скончыла ўжо ў Брэсце. Гісторык па адукацыі, скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля скончыла магістратуру ў Варшаве, навучалася на палітолага. Працавала у Інстытуце нацыянальнай памяці у Польшчы.

У 2000-ыя гады Паліна Панасюк узначальвала «Малады фронт» у Брэсце, таксама была каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне. Працавала ў камандзе кандытата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча на выбарах 2006 года, удзельніца падзей на «плошчы Каліноўскага» (Кастрычніцкая плошча ў Мінску) у сакавіку 2006 года. У 2008 пабралася шлюбам з Андрэем Шарэндам.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працавала ў выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава. У 2017 годзе сям’я Шарэндаў актыўна выступала супраць дэкрэту «аб дармаедзтве», праз гэта мужа Паліны, Андрэя, двойчы затрымлівалі (ён адседзеў 30 сутак арышту). Саму Паліну Шарэнда-Панасюк таксама затрымлівалі, але праз наяўнасць непаўнагадовага сына суд прызначыў штраф. Падчас выбараў у парламент Беларусі ў 2019 года Шарэнда-Панасюк была кандыдатам у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аднак была знята з кампаніі за тэлевезійны зварот, у якім яна назвала Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам».

Да падзей 2020—2021 гг. працавала рэпетытарам па польскай мове. Маці двух сыноў, Славаміра і Стаха. Каталічка па веравызнанні.

Палітычны пераслед

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 у Брэсце, пасля чаго змешчана ў мясцовы ІЧУ, пазней яе перавялі ў СІЗА. Ёй прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

3 сакавіка 2021 была пераведзена ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі» з мэтай медыцыйнскай экспертызы (паведамленне аб пераводзе было 23 лютага, але фактычна этап адбыўся толькі 3 сакавіка) .

9 чэрвеня 2021 у судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Суддзя Яўген Анатолевіч Брэган прызначыў жанчыне пакаранне, якое запрасіў пракурор Павел Генадзевіч Крупеніч: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У той жа дзень шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай.

21.07.2021 сімвалічнай хроснай Паліны Шарэнды-Панасюк стала дэпутатка Еўрапарламента Ізабэль Сантуш, якая заявіла: «Я падтрымліваю Паліну Шарэнду-Панасюк. Ніхто не павінен быць у турме за абарону свабоды. Кожны чалавек павінен мець магчымасць выказваць сваё меркаванне і мець права не пагаджацца з рэпрэсіўнымі ўрадамі. Арышт, суд і зняволенне Паліны Шарэнды-Панасюк, як яна заявіла падчас працэсу, „не з’яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю“. Спадар Лукашэнка, вызваліце Паліну і ўсіх астатніх палітвязняў!».

У жніўні 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была пераведзена ў жаночую папраўчую калонію ў Гомелі. Там Паліна Шарэнда-Панасюк трапіла пад ціск з боку адміністрацыі, была пазбаўлена дазволенных законам магчымасцяў (у тым ліку, забароненных да забароны): тэлефанаванняў, спатканняў (у тым ліку, з адвакатам), рэчавых і прадуктовых перадач, абмежавана ў ліставанні і магчымасці набываць прадукты ўнутры калоніі. Таксама неаднаразова змяшчалася ў штрафны ізалятар.

2022 год Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу).

У канцы лютага 2022 года муж Паліны, Андрэй Шарэнда, паведаміў, што на Паліну Шарэнду-Панасюк завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Ёй пагражае да двух гадоў зняволення.

Узнагароды

Летам 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была ўганаравана ўкраінскім Крыжам Пятра Калнышэўскага «За годнасць у палоне».

У лістападзе 2021 узнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емяльянавым і Ксеніяй Сырамалот).

25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна Пагоні.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Palina Sharenda-Panasiuk is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Palina Sharenda-Panasiuk
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes