Quick Facts
Intro | Polish historian |
Was | Historian Local historian |
From | Russia Poland Lithuania |
Field | Social science |
Gender | male |
Birth | 29 April 1887, Rechitsky County, Minsk Governorate, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Russian Empire |
Death | 18 May 1937, Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania (aged 50 years) |
Star sign | Taurus |
Biography
О́тан Ге́дэман (польск.: Otton Hedemann; 29 красавіка 1887, в. Мнішчызна, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 18 мая 1937, Вільня, Польская Рэспубліка) — беларускі і польскі гісторык, краязнаўца, педагог.
Біяграфія
Нарадзіўся ў ваколіцах Мінска ў сям’і датчаніна Магнуса Яна Гедэмана і полькі Ядвігі з Андрыеўскіх. Бацька працаваў інжынерам-меліяратарам. Скончыў гімназію ў Гомелі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з Кіеўскага ўніверсітэта. Вярнуўся ў бацькоўскі фальварак пад Гомелем. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны бальшавікі адабралі маёнтак, і Отан з жонкай і дзецьмі з’ехаў у II Рэч Паспалітую. З 1922 года працаваў настаўнікам гісторыі ў Браслаўскай гімназіі. З пачатку 1930-х — у Друі.
Хварэў на сухоты. Памёр у Вільні пасля перанесенай аперацыі.
Дзейнасць
Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, сярэдняга Падзвіння, Белавежскай пушчы. Выдаў кнігі пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі павет. На старонках месячніка «Echa Leśne» змяшчаў артыкул па гісторыі Белавежскай пушчы, складзеных на аснове архіваў. Апошняя праца пра Белавежскую пушчу пабачыла свет ужо па яго сконе.
Творы
- Historja Powiatu Brasławskiego (1930)
- Dawne puszcze i wody (1934)
- Dzisna i Druja. Magdeburskie miasta (1934)
- Graf Manuzzi (1935)
- Głębokie. Szkic dziejów (1935)
- Testamenty brasławsko-dziśnienskie XVII—XVIII wieku jako źródło historyczne (1935)
- Szkoły walerjanowskie X.X. Pijarów łużeckich (1937)
- Dzieje puszczy Białowieskiej w Polsce przedrozbiorowej w okresie do 1798 roku (1939, pracę ukończył Wiktor Hartman)
Ушанаванне памяці
У 2012 годзе на будынку Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрытая памятная дошка Отану Гедэману.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/otto-hedemann
- ↑ Календарь памятных дат Браславщины на 2017 год (руск.) . Портал браславского региона (22 снежня 2016).
- ↑ Гедэман, Ота Магнусавіч (гісторык ; 1887—1937). Сводный электронный каталог бібліотек Беларусі. Нацыянальная біблітэка Беларусі.
- ↑ Zgon historyka polsko-duńskiego w Wilnie // Gazeta Lwowska. — 20 maja 1937. — № Nr 110. — С. 1.
- ↑ Аўчыннікава, Раіса Магнус Гедэман - метэаролаг з Васілевіч. Блог Раісы Аўчыннікавай. Геоверсум (16 красавіка 2013).
- ↑ Г. А. Каханоўскі. Гедэман Ота Магнусавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 503
- ↑ Хітроў, Аляксандр Представители девяти стран приняли участие в празднике традиционной культуры "Браславские зарницы-2012" (руск.) . Фотохроніка Беларусі. БелТА (18 чэрвеня 2012).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Jakub Dolatowski, Raisa Aŭčynnikava, Oskar Hedemann. Otton Hedemann (1887-1937) - szkic biograficzny (польск.) // Rocznik Polskiego towarzystwa dendrologicznego. — 2017. — Т. 65. — С. 47-71.
Спасылкі
- Энцыклапедыя Белавежскай пушчы (польск.)
- Отан Гедэман і яго кнігі па гісторыі Віленшчыны (польск.)
- Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (польск.)
Нарматыўны кантроль |
ISNI: 0000 0001 1317 7727 · LCCN: no2008186668 · NUKAT: n98010120 · ЗЭКББ: NLB-ar111084 · VIAF: 165200519 |
---|---|
Нарматыўны кантроль |
ISNI: 0000 0001 1317 7727 · LCCN: no2008186668 · NUKAT: n98010120 · ЗЭКББ: NLB-ar111084 · VIAF: 165200519 |
