peoplepill id: otton-edmund-ciechanowiecki
OEC
France
1 views today
1 views this week
Otton Edmund Ciechanowiecki

Otton Edmund Ciechanowiecki

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Birth
Place of death
Paris, Seine, Île-de-France, France
Age
62 years
Family
Mother:
Wiktoria Zdziechowska
Father:
Stanisław Ciechanowiecki
Education
Jesuit Academy of Polotsk
Emperor Alexander Institute of Railway Engineers
The details (from wikipedia)

Biography

Антон (Атон) Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі (польск.: Otton Edmund Ciechanowiecki; 1816 — 6 лістапада 1878, Парыж) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Іосіфавіча Цеханавецкага і Вікторыі са Здзяхоўскіх.

Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і, верагодна, у Імператарскай гвардзейскай кадэцкай школе ў Пецярбургу. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Служыў у Паўлаўскім лейб-гвардыі палку. У 1837 годзе быў пісарам у канцылярыі маршалка шляхты Мсціслаўскага павета. Скончыў службовую дзейнасць у 1840 г. у чыне калежскага рэгістратара.

У 1857—1863 гадах маршалак дваранства Чавускага павета. Уласнік маёнтка Дрыбін.

Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. У ноч з 6 на 7 мая 1863 г. пасля першай бітвы пад Горкамі ў Дрыбіне спыніўся атрад Звярдоўскага «Тапор». За ўдзел у паўстанні быў асуджаны на ссылку ў Шадрынск у Сібір (1865—1867). Пасля амністыі ў 1867 годзе эміграваў у Францыю.

Памёр бяздзетным 6 лістапада 1878 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз, квадрат 57, рад 3 з поўначы, магіла 5 з захаду.

Зноскі

Літаратура

  • Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Otton Edmund Ciechanowiecki is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Otton Edmund Ciechanowiecki
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes