Onufry Krydel
Quick Facts
Biography
Ануфрый Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, польск.: Onufry Krydel; 1789 — 17 чэрвеня 1855, Варшава) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Аляксандра.
Дарадца гродзенскай і віленскай скарбовых палат. У 1834 г. — чыноўнік па спецдаручэннях пры генерал-інфанце расійскіх войскаў.
Валодаў разам з жонкай фальваркам Талькаўшчына з вёскамі Карабкі і Баяры (у 1844 годзе — 511 дзесяцін, 57 душ мужчынскага і 46 душ жаночага полу).
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Памёр 17 чэрвеня 1855 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.
Сям’я
У шлюбе з Я.Фандбрэзілінай. Дзеці: сын: Міхал-Рудольф, у 1847 г. зацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні. Магчыма, ягоная магіла захавалася каля касцёла ў Ішчалне.
Узнагароды
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (22 чэрвеня 1846).
Зноскі
Літаратура
- Швед, В. В. Крыдэл Ануфрый Антоніевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.