peoplepill id: olga-levko
OL
Belarus
1 views today
1 views this week
Olga Levko
Belarusian archaeologist

Olga Levko

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian archaeologist
Places
Gender
Female
Place of birth
Astravok, Kapyĺ District, Minsk Region, Belarus
Age
74 years
Education
Faculty of History of the Belarusian State University
Belarus
(-1972)
Employers
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus
Belarus
Awards
Medal "For Labor Services"
(2008)
Почётная грамота Президиума НАН Белоруссии
(1999)
(2002)
Почётная грамота Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь
(2007)
Honoured Scientist of the Republic of Belarus
(2017)
The details (from wikipedia)

Biography

Во́льга Мікала́еўна Ляўко́ (21 мая 1947, в. Астравок, Капыльскі раён — 26 кастрычніка 2021) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2010). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2017).

Біяграфічныя звесткі

У 1972 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1970 года да 1974 года — старшы лабарант, з 1974 года да 1983 года малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытута гісторыі АН Беларусі, пасля загадчыца Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства, загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу.

У 1980 годзе абараніла ў Ленінградскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю па тэме «Віцебск XIV—XVIII стст. (паводле археалагічных звестак)» (навуковы кіраўнік — Георгій Штыхаў).

З 2004 года (па сумяшчальніцтву) прафесар кафедры археалогіі МДУ імя А. А. Куляшова.

Абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё тэрытарыяльна-адміністрацыйных цэнтраў паўночна-ўсходняй Беларусі ў IX—XVIII стст.».

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Вывучала гісторыю Віцебскай зямлі, матэрыяльную культуру XIV—XVIII стст. Даследавала старажытныя беларускія гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), Куцеінскі (Орша) і Святадухаўскі (Віцебск) манастыры, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўночна-ўсходняй Беларусі эпохі жалеза і сярэднявечча. З 2015 года праводзіла раскопкі на археалагічным комплексе Кардон.

Творы

Кнігі

  • Витебские изразцы XIV—XVIII вв. Мн., 1981.
  • Витебск XIV—XVIII вв.: По археологическим данным: Автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.06 / ЛГУ им. А. А. Жданова. — Л., 1980. — 19 с.
  • Витебск XIV—XVIII вв. Мн., 1984.
  • Экскурсия по древнему Витебску. Мн., 1984.
  • Торговые связи Витебска в X—XVIII вв. Мн., 1989.
  • Средневековое гончарство северо-восточной Белоруссии. Мн., 1992.
  • Средневековая Орша и ее округа: (Ист.-археол. очерк). Орша, 1993.
  • Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О. Н. Левко; Ин-т истории НАН Беларуси. — Мн.: Беларуская навука, 2004. — 278, [1] с. — ISBN 985-08-0602-8.

Артыкулы

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Прэзідыума НАН Беларусі (1999, 2000, 2006), ганаровым знакам «2000 гадоў хрысціянству» (2000), Ганаровай граматай Аршанскага гарвыканкама (2002), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2008), дыпломам лаўрэата конкурса Топ-10 НАН Беларусі (2016), ганаровым званнем «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2017).

Заўвагі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Olga Levko is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Olga Levko
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes