peoplepill id: oleg-severyanovich-misharov
OSM
Russia Belarus
1 views today
1 views this week
Oleg Severyanovich Misharov
Belarusian professor

Oleg Severyanovich Misharov

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian professor
Gender
Male
Place of birth
Saratov, Saratov Oblast, Russian Soviet Federative Socialist Republic, Russia
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
75 years
Education
Saratov State Medical University
Saratov, Saratov Oblast, Russia
(-1947)
Employers
Belarusian State Medical University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Saratov State Medical University
Saratov, Saratov Oblast, Russia
Belarusian Medical Academy of Postgraduate Education
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Minsk Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Awards
Medal "For Battle Merit"
 
scientifique honoraire de la RSS de Biélorussie
(1980)
Diploma of the Supreme Soviet of the Byelorussian SSR
(1972)
Oleg Severyanovich Misharov
The details (from wikipedia)

Biography

Алег Севяр’янавіч Мі́шараў (руск.: Мишарев Олег Северьянович; 7 красавіка 1922, Саратаў — 31 мая 1997, Мінск) — вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Саратаў. Скончыў сярэднюю школу і ў 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1941 года быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях, у час якога паступіў у Ташкенцкі медыцынскі інстытут і здаў экзамены за 1-ы курс. Пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1943 годзе працягваў вучобу ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1947 годзе і ў 1947—1951 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры ім. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хирургическая анатомия солнечного сплетения». У 1951—1954 гг. працаваў асістэнтам кафедры агульнай хірургіі Саратаўскага медыцынскага інстытута. З 1954 года А. С. Мішараў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Займаў пасаду асістэнта кафедры хірургіі ў 1954—1961 гг., дацэнта кафедры грудной і дзіцячай хірургіі ў 1961—1967 гг., прафесара кафедры ў 1967—1969 гг. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ожоги на фоне лучевой болезни (экспериментальное исследование)». У 1969—1990 гг. А. С. Мішараў узначальваў кафедру дзіцячай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам дзіцячай хірургіі. У 1990—1994 гг. прафесар кафедры дзіцячай хірургіі.

Памёр А. С. Мішараў 31 мая 1997 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Навуковая дзейнасць і грамадская дзейнасць

А. С. Мішараў займаўся пытаннямі дзіцячай гнойнай хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі, марфалагічнага абгрунтавання хірургічнай тактыкі і інш. Распрацаваў метады хірургічнага лячэння перытанітаў у дзяцей. Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, 4 вынаходніцтваў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскіх і 24 кандыдацкіх дысертацый. Прымаў удзел у 6 міжнародных навуковых з’ездах і канферэнцыях (у Японіі (1972), ГДР (1973), Іспаніі (1977) і інш.).

Быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, членам праўлення таварыства кардыяхірургаў. Ганаровы член Навуковага таварыства хірургаў Беларусі.

Сярод апублікаваных прац:

  • Хирургическое лечение проникающих ранений груди в мирное время, 1964;
  • Повреждения груди и их лечение, 1970;
  • Справочник по детской хирургии", 1980 (у сааўтарстве);
  • Нарушение гомеостаза при гнойно-септических заболеваниях у детей, 1981;
  • Интенсивная терапия и реанимация тяжело больных детей, 1995.

Сааўтар метадычных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя БССР «Метод спонтанного дыхания с положительным давлением на выдохе в борьбе с дыхательной недостаточностью у детей» (1978), «Программы инфузионной терапии при гнойно-септических заболеваниях у детей», (1983).

Узнагароды

  • Медаль «За баявыя заслугі» (1941).

Зноскі

Літаратура

  • Мішараў Алег Севяр’янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
  • Мішараў Алег Севяр’янавіч // Памяць : Мінск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : [у 5 кн.]. — Мінск, 2007. — Кн. 5, ч. 2. — С. 502.
  • Профессор Олег Северьянович Мишарев: (К 60-летию со дня рождения) //Вестн. хирургии. — 1983. — № 4,- С. 146.
  • Мишарев Олег Северьянович: (К 70-летию со дня рождения) //Здравоохр. Беларуси. — 1992. — № 11. — С. 77.
  • Мишарев Олег Северьянович //История хирургии Республики Беларусь: Метод, материалы. — Гродно, 1993.-С. 40.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Oleg Severyanovich Misharov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Oleg Severyanovich Misharov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes