peoplepill id: oleg-penyazkov
OP
Belarus Russia
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
63 years
Education
Belarusian State University
The details (from wikipedia)

Biography

Алег Глебавіч Пенязькоў (3 студзеня 1961, Мінск) — беларускі цеплафізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, член-карэспандэнт з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (2004).

Біяграфія

  • Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1987).
  • З 1984 у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР (з 1991 АН Беларусі, з 1997 НАН Беларусі): з 2001 загадчык лабараторыі, з 2005 загадчык аддзялення, з 2006 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2011 — дырэктар.
  • З 2009 галоўны рэдактар «Інжынерна-фізічнага часопіса»; з 2010 галоўны рэдактар часопіса «International Journal of Heat and mass transfer» (ЗША).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне высокатэмпературнай цеплафізікі, газавай дынамікі, фізікі гарэння і выбуху. Атрымаў прынцыпова новыя вынікі аб эвалюцыі структуры дэтанацыйных хваль у газах, сфармуляваў крытэрыі межаў дэтанацыі і дэфлаграцыі ў трубах. Усталяваў рэжымы і механізмы распаўсюджвання хуткага гарэння ў гетэрагенных сістэмах, рэжымы і крытычныя ўмовы ўзгарання газаў пры сутыкненнях ударных хваль. Вызначыў кінетычныя характарыстыкі высокатэмпературнага акіслення і раскладання газападобных і вадкіх паліваў. Распрацаваў арыгінальныя метады дыягностыкі хуткацечных працэсаў, у тым ліку ў турбулентных патоках і нізкатэмпературнай плазме. Вынікі даследаванняў маюць вялікае значэнне для развіцця тэарэтычных уяўленняў аб нераўназначных працэсах у хімічна рэагуючых неаднародных патоках, вырашэння практычных праблем стварэння прамадакладных звышгукавых, дэтанацыйных рухавікоў, рухавікоў унутранага згарання, гарэлачных прылад, у галіне пажарнай і выбуховай бяспекі.

Член Міжнароднага інстытута гарэння, Міжнароднага інстытута ўдарных хваль, Міжнароднага Цэнтра па цепла- і масаабмене, Савета дырэктароў міжнароднага Інстытута дынамікі выбухаў і рэагуючых сістэм.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій (у тым ліку главы ў калектыўных манаграфіях), 8 патэнтаў.

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В. А. Капцюга (2009) за цыкл прац «Фізіка-матэматычнае апісанне ўзгарання і гарэння ў гамагенных, гетэрагенных і порыстых асяроддзях: тэорыя, эксперымент, дыягностыка». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава (2012) за цыкл работ «Тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні радыяцыйна-газадынамічных працэсаў пры імпульсным уздзеянні на рэчыва».

Медаль «За заслугі» Федэрацыі касманаўтыкі Расіі (2014). Медаль імя праф. Тсуошы Асанумы японскага таварыства візуалізацыі (2016) за прызнанне выдатных дасягненняў у галіне візуалізацыі цячэнняў.

Асноўныя працы

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Oleg Penyaz'kov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Oleg Penyaz'kov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes