Nikolay Fjodorovitsj Smirnov
Quick Facts
Biography
Мікалай Фёдаравіч Смірноў (1907—1943) — яфрэйтар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
Мікалай Смірноў нарадзіўся 12 лістапада 1907 года ў вёсцы Пападзіна (цяпер — Антропаўскі раён Кастрамской вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе. У ліпені 1941 года Смірноў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны.
Да кастрычніка 1943 года яфрэйтар Мікалай Смірноў быў сапёрам 233-га асобнага сапёрнага батальёна 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Смірноў перапраўляў савецкіх байцоў і камандзіраў праз Дняпро на тэрыторыі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Калі лодка Смірнова была патоплена, ён знайшоў іншую і працягнуў выконваць баявую задачу. Падчас чарговага рэйса Смірноў быў забіты. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Лапатні Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» яфрэйтар Мікалай Смірноў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.
У гонар Смірнова названая вуліца ў пасёлку Антропава Кастрамской вобласці.
Зноскі
- ↑ Мікалай Фёдаравіч Смірноў (сапёр) на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж. кн. изд., 1972.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.