Neli Bahuslawskaya
Quick Facts
Biography
Нэлі Багуслаўская (сапр. Нінэль Захараўна Багуслаўская; 21 чэрвеня 1935, Крывы Рог — 28 студзеня 2018) — беларуская эстрадная спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1975).
Біяграфія
У 1958 годзе скончыла музычнае вучылішча ў Душанбэ. У 1962—1987 гадах салістка Беларускай філармоніі. У 1966 годзе перамагла на Усесаюзным конкурсе савецкай песні ў Маскве. У наступным годзе Нэлі Багуслаўская стала салісткай ансамбля «Арбіта-67». Мастацкі кіраўнік калектыву Ізмаіл Капланаў неўзабаве стаў яе мужам.
У 1986 годзе спявачка перанесла інсульт і сышла са сцэны на дзевяць гадоў. Канчаткова спыніла выступаць у 2011 годзе, калі памёр Ізмаіл Капланаў.
Яе выканальніцкая манера вылучалася мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый песні «Белая Русь» Юрыя Семянякі, «Спадчына» Ігара Лучанка.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8