peoplepill id: nadzeya-vysotskaya-1
NV
Belarus Russia
1 views today
1 views this week
Nadzeya Vysotskaya
científica bielorrusa

Nadzeya Vysotskaya

The basics

Quick Facts

Intro
científica bielorrusa
A.K.A.
Nadezhda Vysotskaya
Work field
Gender
Female
Place of birth
Kurgan
Age
81 years
Nadzeya Vysotskaya
The details (from wikipedia)

Biography


Надзея Фёдараўна Высоцкая (25 ліпеня 1943, Курган, РСФСР) — беларускі гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, калекцыянер. Даследчык і знаўца старажытнабеларускага жывапісу XII-XVIII стагоддзяў. Жыве і працуе ў Мінску.

Біяграфія

  • 1971 — cкончыла факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Я. І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР
  • 1972 — 1976 — аспірантура Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Е. І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР
  • 1976 — кандыдат мастацтвазнаўства
  • 1991 — дацэнт
  • 1994 — доктар мастацтвазнаўства
  • 1996 — дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі
  • 1998 — прафесар

З 1964 года працавала навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыцай ёю створанага аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (1980—2006), дацэнт (1991—1998), прафесар гістарычнага факультэта БДУ (з 1997).

Прайшла стажыроўкі ў Дзяржаўным Эрмітажы, Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальных музеях Варшавы, Кракава (Польшча).

Прымала ўдзел больш чым у 30 мастацкіх саветах Беларусі, Расіі, Украіны: даследуе мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, праблемы крыніцазнаўства Усеагульнай гісторыі мастацтваў, праваслаўную, каталіцкую агіяграфію, іканаграфію, сувязі мастацтва Беларусі з рускай і еўрапейскай культурамі, пытанні рэстаўрацыі і кансервацыі, атрыбуцыі, экспертызы і ацэнкі помнікаў XII—XVIII стагоддзяў.

З 1967 года вядзе педагагічную дзейнасць у ВНУ Беларусі, Расіі, Іспаніі, Італіі, Англіі. З 1992 года працуе на гістарычным факультэце БДУ. Чытае лекцыі, праводзіць экскурсіі па гарадах і музеях замежжа.

Прымала ўдзел, выступала больш чым на 50 навуковых канферэнцыях у музеях і вышэйшых навучальных установах Беларусі, Расіі, заходнееўрапейскіх краін.

Падрыхтавала ў Беларусі, Расіі і за мяжой больш за 200 публікацый па мастацтве Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, аб'ёмам у 840 аўтарскіх лістоў, 5 манаграфій (1983—2007), адну ў суаўтарстве (1980), 16 калектыўных прац, 2 навуковых каталога фондаў НММ РБ (1986, 1998), распрацавала канцэпцыі 60 выставак старажытнабеларускага мастацтва ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Галандыі, у тым ліку «Нясвіжская калекцыя Радзівілаў» (Мінск, 2004), кіравала 70 навуковымі экспедыцыямі ў Беларусі, у якіх вывезена ў дзяржаўныя музеі Беларусі каля 2000 экспанатаў XV—XX стагоддзяў.

На публікацыі ў 1972—2009 гадах было напісана больш за 70 станоўчых рэцэнзій у беларускіх і замежных выданнях: 20 водгукаў дактароў навук, 30 — кандыдатаў навук, 10 — мастацтвазнаўцаў, мастакоў, музейных працоўнікаў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Іспаніі, Італіі і інш. краін.

Рэдагавала, рэцэнзавала, кансультавала выдання: БСЭ, «Здабыткi», 15 кніг, зборнікаў, праапаніровала 20 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый, ажыццявіла кіраўніцтва, рэцэнзавала 30 дыпломаў, 10 дысертацый аспірантаў, магістрантаў і дактарантаў (у тым ліку і кансультавала ў Беларусі, Расіі).

У 2004 балатавалася ў члены-карэспандэнты НАН РБ.

Пра Надзею Высоцкую выдана больш за 14 артыкулаўза перыяд з 1980 па 2008 гады ў энцыклапедыях Беларусі, Польшчы, Францыі, Германіі, Слоўніку мастакоў БССР, СССР, Расійскай Акадэміі Мастацтваў.

З 25 ліпеня па 12 жніўня 2013 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіла выстаўка «Наперад у мінулае», прысвечаная 70-годдзю Надзеі Высоцкай. Былі прадстаўлены яе навуковыя працы: «Изучение памятников искусства Беларуси XIV–XVIII веков» (1994), «Мастацтва Беларусі XI–XVIII стагоддзяў» (1994–2000), альбомы «Жывапіс Беларусі ХII–XVIII стагоддзяў: фрэска, ікона, партрэт» (1980, у суаўтарстве з Т. Карповіч), «Пластыка Беларусі XII–XVIII стагоддзяў» (1983), «Декоративно-прикладное искусство Беларуси XII–XVIII вв.» (1984), «Жывапіс барока Беларусі XVI–XVIII стагоддзяў» (2003), шматлікія выданні «Іканапіс Беларуси XV–XVIII стагоддзяў» і інш. Сярод экспанатаў выстаўкі – аўтарэфераты кандыдацкай і доктарскай дысертацый Н. Высоцкай, зборнікі навуковых канферэнцый, артыкулы, паштоўкі, рэпрадукцыі, а таксама выданні, у якіх Надзея Фёдараўна выступала як рэдактар, рэцэнзент і кансультант.

Мужам Надзеі Фёдараўны быў беларускі мастак-графік і кніжны ілюстратар Генадзь Галубовіч. Рэзультатам сумеснай працы былі кнігі«Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ стагоддзяў», «Пластыка Беларусі ХІІ – ХVІІ стагоддзяў» і іншыя выданні. На радзіме мужа заснавала музей Генадзя Галубовіча.

Надзея Высоцкая мела сваяцкія сувязі з Уладзімірам Высоцкім, музей якога таксама плануе заснаваць у вёсцы Вялешына.

Бібліяграфія

    • Этнос и культура: развитие и взаимодействие темы : сборник материалов Международной научно-практической конференции, 9–10 июня 2016 г., Минск / БГУ, Исторический фак., Каф. этнологии, музеологии и истории искусств ; редкол.: Т. А. Новогродский [и др.]. – Минск : БГУ, 2016. - С. 167-174.
    • Крынiцазнаўства i спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны: навук. зб. Вып. 5 / Рэдкал. У. Н. Сiдарцоў (адк. рэд.), С.М. Ходзін (нам.адк. рэд.) [i iнш.] – Мн: БГУ, 2009. – C. 26–30.
    • Высоцкая Н.Ф., Les problèmes principaux dans ľ étude de ľ art des anciennes villes de la Biélorussie de IXe – XIVe siècles. //Proceedings of the 22nd International Congress of Byzantine Studies. Sofia. 22 – 27 August 2011. Volume III. Abstracts of free communications. Sofia.2011. p.277 – 278.
    • Высоцкая Н.Ф.,  «Еще раз о немецком ученом  Альберте Иппеле» //Юбилейная XX международная научная конференция «История религий на Украине» Института религиоведения филиала Львовского музея истории религий Львовского отделения Института украинской археографии и искусствоведения имени М.Грушевского НАН Украины и отделение религиоведения Института философии НАН Украины. 12 – 13 мая 2010.Львов. «Логос». 2010. Львов. 2010. С.605 –612.
    • Высоцкая Н.Ф., Особенности методики  атрибуции пластики Беларуси XII – XVIII вв.// «Дом Бурганова». Пространство культуры. № 2/2011. Москва. 2011. С. 131 – 140

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Nadzeya Vysotskaya is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Nadzeya Vysotskaya
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes