peoplepill id: monika-bankowski
MB
Switzerland
1 views today
2 views this week
Monika Bankowski
Swiss librarian

Monika Bankowski

The basics

Quick Facts

Intro
Swiss librarian
Gender
Female
Place of birth
Zürich, Zürich District, Canton of Zürich, Switzerland
Age
78 years
Education
University of Zurich
Switzerland
University of Warsaw
Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland
The details (from wikipedia)

Biography

Моніка Банькоўскі-Цюліг (Monika Bankowski-Züllig; нар. 12 мая 1946, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарская славістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і службоўца Роберта Цюліга і хатняй гаспадыні Марыі (у дзявоцтве Вольдфёгель). Вывучала славістыку і гісторыю ў Цюрыхскім (1966—1973) і Варшаўскім (1969—1970) універсітэтах. Рэферэнт па славістыцы Цэнтральнай бібліятэкі Цюрыха. Член камітэта, у 2000—2005 гадах — намеснік старшыні ГА МАБ. Магістр філасофскіх навук (lic. phil.).

Дзейнасць

Даследуе швейцарска-славянскія узаемасувязі, апошнім часам асабліва актыўна швейцарска-беларускія. Сярод навуковых зацікаўленняў Беларусь у апісаннях замежных падарожнікаў. Актыўна ўдзельнічае ў беларускіх навуковых форумах, рэгулярна выступае на замежных канферэнцыях з беларусістычнай праблематыкай. Аўтар шэрагу беларусістычных публікацый.

Публікацыі

  • Kommentierte Bibliographie zur slavischen Soziolinguistik [Каменціраваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы]. Bern-Frankfurt a.M. 1981, 3 тт. (= Slavica Helvetica, 17) (у суаўтарстве з P. Brang).
  • Fakten und Fabeln. Schweizerisch-slavische Reisebegegnung vom 18. bis zum 20. Jahrhundert [Факты і байкі. Швейцарска-славянскія падарожніцкія сувязі з 18 па 20 стагоддзе]. Basel-Frankfurt a.M. 1991, 632 с. (укладанне, сумесна з P. Brang і C. Goehrke).
  • Asyl und Aufenthalt. Die Schweiz als Zuflucht und Wirkungsstätte von Slaven im 19. und 20. Jahrhundert [Прытулак і месца прабывання. Швейцарыя як сховішча і поле дзейнасці славян у 19 і 20 стагоддзях]. Basel 1994, 484 с. (укладанне, сумесна з P. Brang і C. Goehrke).
  • Ältere Slavica aus den Beständen der Museumsgesellschaft Zürich [Славянскія старажытнасці з фондаў бібліятэкі Музейнага таварыства Цюрыха] // Librarium. Zeitschrift der Schweizerischen Bibliophilen-Gesellschaft. Zürich, 28/1985, № 3, с. 158—188.
  • Perestrojka und Sprachpolitik: Der Fall Weissrussland [Перабудова і моўная палітыка: Беларусь] // Schweizerische Monatshefte. Zürich, 71/1991, № 4, с. 318—328.
  • Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі // Матэрыялы Міжнароднага кангрэсу беларусістаў (Мінск, май 1991 г.). Мінск 1993, с. 11-15 (Беларусіка-Albaruthenica, 1).
  • Судакрананні паміж Беларуссю і Швейцарыяй // Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы. Матэрыялы Міжнарод. «круглага стала» (29-30 красавіка 1996 г.). Мінск 1996, с. 25-30 (Беларусіка-Albaruthenica, 7).
  • Студэнты і студэнткі з Беларусі ў швейцарскіх універсітэтах (ХУІ — пачатак ХХ ст.) // Беларусь паміж Усходам і Захадам. Праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Мінск 1997, ч. 2, с. 83-90 (Беларусіка-Albaruthenica, 6).
  • Шляхі і тупікі аднаго праекта. Беларусь у еўрапейскіх падарожных апісаннях ХV-ХХ ст.: стварэнне бібліяграфіі (базы дадзеных) // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства. Матэрыялы ІІІ Міжнарод. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21.-25.05./04.-07.12.2000). Мінск 2001, с. 56-63 (Беларусіка-Albaruthenica, 21).
  • Утопія пад знакам Марса: «Беларусь і яе значэнне для Еўропы» Канстанціна Рэгеля (1942 г.) // Дыяспара. Культуралогія. Гісторыя. Матэрыялы ІV Міжнарод. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін» (Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.). Мінск 2006, с. 343—352 (Беларусіка-Albaruthenica, 28).

Зноскі

Літаратура

  • Шакун Н. Моніка Банькоўскі-Цюліг: кожная мова — гэта космас… // Матэрыялы МАБ. — Мн., 2007.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Monika Bankowski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Monika Bankowski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes