peoplepill id: mikolaj-judycki
MJ
Lithuania
2 views today
2 views this week
Mikołaj Judycki
Penningmeester uit Grootvorstendom Litouwen

Mikołaj Judycki

The basics

Quick Facts

Intro
Penningmeester uit Grootvorstendom Litouwen
A.K.A.
Николай Владислав Юдицкий
Places
Work field
Gender
Male
Death
The details (from wikipedia)

Biography

Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (? — 1670) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, рыцар Мальтыйскага Ордэна.

Біяграфія

Быў каралеўскім дваранінам, скарбнік рэчыцкі з 1636, стольнік рэчыцкі з 1640, генерал артылерыі ВКЛ з 1654, кашталян новагародскі з 1660.

У 1627—1629 гадах камандаваў артылерыяй ў вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-1629. У 1640 годзе выехаў да Падуі. Знаходзіўся пры двары папы рымскага Урбана VIII. Там уступіў у Мальтыйскі ордэн і ўдзельнічаў у бітвах з туркамі ў Алжыры, Тунісе і на востраве Крыт.

Разам з братам Тамашом Юдзіцкім быў бліжэйшым паплечнікам Жыгімонта Караля Радзівіла, заснавальніка Сталавіцкай камандорыі Мальтыйскага ордэна. Узначаліў яе пасля смерці Радзівіла ў 1643 годзе.

Па вяртанні дахаты, у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1654—1667) камандаваў харугвай і коннымі злучэннямі пад кіраўніцтвам гетмана вялікага літоўскага Януша Радзівіла. 11 красавіка 1654 года кароль Ян Казімір афіцыйна прызначыў яго генералам артылерыі і войскаў чужаземнага аўтараменту.

У жніўні 1654 году Януш Радзівіл прызначыў яго камандзірам сваіх войскаў у колькасці 5000 кавалерыі, якія стаялі ў 5 км ад Вільні. Пасля здабыцця Вільні маскоўскім войскам Юдзіцкі адышоў на Жамойць. Там быў арыштаваны прыхільнікамі Януша Радзівіла за адмову падтрымаць Кейданскую унію. Перададзены Радзівілам шведам. Уцёк з няволі ў 1656 годзе. 8 лютага 1660 года яго аддзел у 4000 чалавек быў разбіты маскоўцамі ў бітве пад Мядзелам. З 23 сакавіка па 28 чэрвеня 1660 года кіраваў гераічнай абаронай Ляхавіцкага замка.

Удзельнічаў у Палонкаўскай бітве і бітве на Басі. 26 кастрычніка 1660 стаў камендантам правага крыла літоўскага войска. У сакавіку 1661 асадзіў Дзісну, а потым з 20 харугвамі вершнікаў рушыў наўздагон за адыходзячымі расійскімі войскамі Івана Хаванскага. І гнаў іх ажно да Пскова. 29 сакавіка 1661 яму здалася Дзісна. Удзельнічаў 4 лістапада 1661 года ў Кушліцкай бітве. 9 красавіка 1662 нечаканым ударам здабыў Себеж. У 1663—1664 спусташаў расійскія ваколіцы Бранска і Рослаўля.

У 1666 набыў мястэчка Новая Мыш, дзе заснаваў езуіцкі калегіум.

Крыніцы

  • Красноў М. Юдзіцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 770. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikołaj Judycki is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Mikołaj Judycki
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes