peoplepill id: mikola-piniguine
MP
Ukraine
2 views today
3 views this week
Mikola Piniguine
1957-

Mikola Piniguine

The basics

Quick Facts

Intro
1957-
Places
Gender
Male
Place of birth
Izium, Ukraine
Age
67 years
The details (from wikipedia)

Biography

Мікала́й Мікала́евіч Піні́гін (6 жніўня 1957, Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў режысёрскі факультэт Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1979). У 1979—1980 гадах працаваў рэжысёрам на беларускім тэлебачанні. У 1980—1982 гадах працаваў у Рускім драматычным тэатры ім. М. Горкага (Мінск). З 1985 года рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. У 1985—1987 выкладчык кафедры «Майстэрства акцёра і рэжысуры» у Беларускай акадэміі мастацтваў. У якасці рэжысёра стажыраваўся ў Маскоўскім Малым тэатры (1982—1984), у парыжскім «Courant D’Est» (1995). З 1998 — режысёр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Жыў у Пецярбургу. У снежні 2008 года прызначаны галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Купалы.

Прыхільнік дынамічнай, шматфарбавай рэжысуры, майстар яркага тэатральна-сінтэтычнага відовішча. Паставіў тэлеспектакль «Начны дыліжанс» па прозе К. Паўстоўскага (1979). Пастаноўшчык больш за 50 спектакляў, сярод лепшых пастановак «Жанчына з мора» Г. Ібсена (1984), «Дракон» Я. Шварца (1989) і «Эмігрант» С. Мрожака (1989), «Тутэйшыя» Я. Купалы (1990), «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча (1993), «Дзіця з Віфлеему» (1992, Тэатр-студыя кінаакцёра), оперы «Візіт дамы» С. Картэса (Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, 1995), «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, 2001), «Сродак Макрапулоса» К. Чапека, «ART» Я. Рэза, «Бедная Ліза» М. Карамзіна, «Боты на тоўстай падэшве» П. Гладзіліна, «Дотык» П. Марбера, «Вячэра з выдуркам» Ф. Вэбера, «Бульвар злачынстваў» Э.-Э. Шміт (Тэатр імя Я. Вахтангава, Масква, 2003), «Эмігранты» С. Мрожака, «Матылёк» П. Гладзіліна, «Чайка» А. Чэхава (майстар-клас, Клермон-Феран, Францыя, 2003) і інш.

Паставіў у тэатры імя Г. А. Таўстаногава: «Прихоти Марианны» А. Мюсэ (1997), «ART» Я. Рэза (1998), «Калифорнийская сюита» Ніл Сайман (1999), «Ложь на длинных ногах» Э. дэ Філіпа (2000), «Таланты и поклонники» А. М. Астроўскага (2001), «Костюмер» Р. Харвуда (2002), «Мотылек» П. Гладзіліна (2004), «Екатерина Ивановна» Л. М. Андрэева (2004), «Квартет» Р. Харвуда (2005), «Эмигранты» С. Мрожака (2006), «Ночь перед Рождеством» М. В. Гогаль (2007).

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за спектакль «Тутэйшыя» Я. Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е. Міровіча ў намінацыі «За лепшую рэжысуру» (спектакль «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999). Прызнаны «Чалавекам года Беларусі» ў намінацыі «Сцэна» (1994). Дыпламант міжнародных фестываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расія), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільнюсе (Літва).

Зноскі

Літаратура

  • Пінігін Мікалай // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Пинигин Николай Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikola Piniguine is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Mikola Piniguine
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes