Mikola Androsik
Quick Facts
Biography
Мікала́й Мікала́евіч Андро́сік (нар. 9 студзеня 1945, в. Каменка, Нясвіжскі раён, цяпер Мінская вобласць — 6 жніўня 2008) — беларускі мікрабіёлаг-ветэрынар і эпізаатолаг.
Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктар ветэрынарных навук (1989) і прафесар. Аўтар навуковых прац па дыягностыцы, папярэджанні і захадах супраць інфекцыйных хвароб жывёл. Распрацаваў кірунак вывучэння малавядомых хвароб жывёл.
Біяграфія
У 1970 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1972 годзе працаўладкаваўся ў Беларускі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі (пасёлак Кунцаўшчына, Мінскі раён) Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Прафілактыка пнеўманій у свіней». У 1990 годзе выдаў у суатарстве па-руску «Слоўнік хвароб сельскагаспадарчых жывёл». У 1992 годзе атрымаў навуковае званне члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі. У 1994 годзе стаў начальнікам Галоўнага ўпраўлення аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. У 1995 годзе выдаў у суаўтарстве з М. В. Якубоўскім і Я. А. Панкаўцом «Слоўнік хвароб маладняка жывёл».
У 1999—2003 гадах узначальваў Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі.