Mikhas Belski
Quick Facts
Biography
Міхась (Міхаіл Лявонцьевіч) Бельскі (21 верасня 1921, Сянно — 29 красавіка 1988) — беларускі мастак, графік.
Біяграфія
Навучаўся ў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча, якую закончыў у 1941 годзе. З 1946 па 1952 год навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года. Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.
Творчасць
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.
Выбраныя працы
- «Халодны дзень» (1953, акварэль)
- «Зямля сялянам» (1957, гістарычны музей, Мінск)
- «Стары і новы Мінск» (1959, мастацкі музей, Мінск)
- «Стары Мінск» (трыпціх, 1979, каляровая папера, вугаль, гуаш)
- Ілюстрацыі да кніг А. Капыленкі «Петраградскі хлопчык» (1950), М. Лужаніна «Хто робіць надвор'е», П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1954)
Купаліяна
Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы
- «Алеся»
- «Восень» («Эй, восень, восень…»)
- «Дзве сястры»
- «Кароль»
- «Крыжы»
- «На старую ноту»
- «Не кляніце мяне»
- «Партызаны»
- «Песня сіроткі»
- «Праз вайну»
- «Ці ты ўзойдзеш калі, сонца»
Ілюстрацыі да паэм Янкі Купалы
- «Курган»
- «Бандароўна»
- «Магіла льва»
- «Над ракой Арэсай»
- «Тарасова доля»
Іншыя працы
- Партрэт Янкі Купалы (акварэль)
- «Хата Луцэвічаў у вёсцы Вязынка» (1952)
Зноскі
Літаратура
- Бельскі Міхаіл Лявонцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- Біяграфічныя звесткіна сайце Галерэя «Альбіён»
- Ілюстрацыі М. Бельскага да вершаў і паэм Янкі Купалы (1957—1958)на сайце Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі]