Mikhail Voshchinin
Quick Facts
Biography
Міхаіл Сяргеевіч Вашчынін (1846, Курск — 1894) — грамадзянскі інжынер, архітэктар.
Біяграфія
Паходзіў са старадаўняга роду курскіх дваран, нарадзіўся ў Курску.
Адукацыя
Нарадзіўся ў 1846 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Курскай гімназіі , пасля чаго ў 1867-72 вучыўся ў Пецярбургскім Будаўнічым вучылішчы, якое скончыў па першым разрадзе.
Прафесійная дзейнасць
Пасля заканчэння вучылішча М. Вашчынін быў прыкамандзіраваны да Тэхніка-Будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі з адлічэннем у распараджэнне таварыства севастопальскай чыгункі, якая будавалася ў той час, а ў канчы 1873 года пераведзены на растова-ўладзікаўказскую чыгунку, дзе яму даручылі вытворчасць саманных пабудоў. У 1875-78 гадах удзельнічаў у збудаванні станцыённых будынкаў і мастоў на ўральскай горназаводскай чыгункі: тут ім, між іншым, пабудаваны вакзал 1-га класа ў г. Пярмі. У 1878 годзе паступіў на дзяржаўную службу малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення ў Магілёве і разам з тым на працягу шасці гадоў выконваў абавязкі гарадскога архітэктара. З 1885 года М. Вашчынін займаў пасаду губернскага інжынера ў Віцебску і прымаў дзейны ўдзел ва ўсіх падуладных будаўнічаму аддзяленню тэхнічных працах.
Творчасць
У 1878 годзе ў Магілёўскай губерні збудаваў пяць мураваных цэркваў, з якіх адна на месцы стаянкі Пятра I у г. Чавусах, у час барацьбы са шведамі. Акрамя гэтага трохпавярховы мураваны будынак для паралельных класаў і кватэры начальніка жаночай гімназіі, двухпавярховы драўляны будынак гарадскога вучылішча і рамеснай школы, з домам пры іх для наглядчыка, гаспадарчыя пабудовы для воінскага абозу і запасныя вайсковыя крамы і парахавы пограб.
Зноскі
Літаратура
- Е. В. Холодова Лит.: В. Щербаченко. И другие курские зодчие. Городские известия. № 10 — 11 от 23.01.1993