Mikalaj Korbut
Quick Facts
Biography
Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (14 красавіка 1963, в. Ужа Капыльскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Пасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава.
Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі.
З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
У 2001—2009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта.
4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.
22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016).
Заўвагі
Спасылкі
- Біяграфія (руск.)