peoplepill id: mikalaj-kaminski
MK
Russia Belarus
1 views today
1 views this week
The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Masory, Maškanski Sieĺsaviet, Syanno District, Belarus
Age
64 years
Education
Belarusian State University
The details (from wikipedia)

Biography

Мікала́й Іва́навіч Камі́нскі (5 снежня 1928, в. Масоры, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 18 лістапада 1993) — беларускі гісторык, архівіст.

У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пазней навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР. У 1969—1989 гадах рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Адзін са складальнікаў зборніка дакументаў і матэрыялаў «Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на Беларусі, 1941—1944» (2-е выд., 1965), «Мастацтва Савецкай Беларусі» (т. 1, 1976), рэдактар-складальнік даведніка «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі» (3-е выд., 1992, разам з В. В. Гетавым). Адзін з аўтараў даведніка «Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР» (1967). Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XX стагоддзя, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Асабісты архіў захоўваецца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Літаратура

  • Скалабан В. Камінскі Мікалай Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 45—46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Mikalaj Kaminski is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Mikalaj Kaminski
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes