peoplepill id: macey-konopacki
MK
Lithuania
2 views today
3 views this week
The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania
Age
98 years
Family
Education
University of Warsaw
Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland
Mickevičius lyceum
Lithuania
(-1941)
Belarusian Gymnasium of Vilnia
Vilnius, Vilnius City Municipality, Second Polish Republic
(-1943)
High School No. 1 in Bydgoszcz
Bydgoszcz, Kuyavian-Pomeranian Voivodeship, Poland
Nicolaus Copernicus University in Toruń
Toruń, Kuyavian-Pomeranian Voivodeship, Poland
(-1950)
University of Warsaw
Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland
(-1955)
The details (from wikipedia)

Biography

Мацей Канапацкі (польск.: Maciej Kanapacki; 1926, Вільня) — беларускі і татарскі грамадскі дзеяч у Польшчы. Сын Гасана Канапацкага.

Сям’я

Маці, Алена, нарадзілася 25 мая 1888 года ў Вільні, але, неўзабаве асірацеўшы, выхоўвалася бабуляй у маёнтку Тэадарова пад Каўнасм. Паводле радавой легенды яе продак быў перакладчыкам у Ягайлы ў яго адносінах з татарскімі дзяржавамі. Апроч яго ў сям’і была яшчэ дачка Тамара (нарадзілася ў 1913 годзе ў Калузе).

Навучанне і кар’ера

У 1933—1939 гадах навучаўся ў пачатковай школе імя Шымана Канарскага ў Вільні, у 1939—1941 гадах у гімназіі імя Адама Міцкевіча, у 1941—1943 гадах у Віленскай беларускай гімназіі. У 1946 годзе з бацькамі пераехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе паступіў у I Ліцэй. У 1948 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Торуньскага ўніверсітэта, але ў 1950 годзе праз хваробу мусіў быў пакінуць універсітэт. Пасля паступіў на рускую філалогію Ягелонскага ўніверсітэта. У 1953 годзе перайшоў у Варшаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1955 годзе. Працу пачаў у Польскім прэсавым агенцтве.

З 1957 года працаваў у Беластоку. У 1964 годзе пераехаў у Сопат і працаваў выкладчыкам рускай мовы ў школе, а ў 1966—1972 гадах — прэс-сакратаром дырэктара Гданьскай суднаверфі імя У. Леніна. З 1970 года працаваў у Ваяводскім доме культуры ў Беластоку. У 1977 годзе зноў пераехаў у Сопат, дзе 2 гады арганізаваў імпрэзы ў Балтыйскім артыстычным агенстве. У 1979 годзе арганізаваў Універсітэт III Узросту, у 1995 годзе выйшаў на пенсію.

Дзейнасць па адраджэнні беларускай культуры

У 1956 годзе абараніў магістарскую працу на тэму «Янка Купала як перакладчык паэзіі Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і Марыі Канапніцкай» (першая праца ў гісторыі варшаўскай русістыкі на беларускую тэму). У гэты ж час стаў адным з арганізатараў Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства. 15 ліпеня 1956 пачаў друкавацца ў беластоцкай беларускай газеце «Ніва» (часам пад псеўданімам Саевіч). Даследуе творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. У 1958—1959 гадах рэдагаваў беларускія праграмы на беластоцкім радыё. У 1993 годзе быў дэлегатам Першага з’езду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Дзейнасць па адраджэнні татарскай культуры

Даследаваў культуру беларускіх татараў. Працаваў на штаце Ваяводскага асяродку культуры ў Беластоку, стварыў татарскую экспазіцыю пры Доме культуры ў Саколцы. Выдаў даведнікі «Беластоцкі шлях татарскі» (Варшава, 1977) i «Пад беластоцкімі мінарэтамі».

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Macey Konopacki is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Macey Konopacki
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes