Ludmila Shcherba
Quick Facts
Biography
Людміла Віктараўна Шчэрба — беларуская пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і навукоўца-мікрабіёлага Віктара Васілевіча і педагагічнай работніцы Валянціны Міхайлаўны Шчэрбаў.
Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет». Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Працуе ў «Беларускім гістарычным часопісе».
Творчасць
Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т.л. газеце «Літаратура і Мастацтва».
У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе. У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця». У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны.
Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С», сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь». Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.
З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія
Раманы
- «Уладар рыбаў» (2016)
- «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця» (2017)
Зборнікі вершаў
- «Я пакідаю сонца тут…» (2020, выд. «Кнігазбор»)
Вершы
- [вершы] // Верасень № 17, 2017;
- Сэрца страляе вершам… [вершы] // Літаратура і мастацтва № 16, 19 крас. 2019. — С. 8.
Прызнанне
- Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес — 2017» з раманам «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»
Зноскі
Літаратура
- Акулін Э. Падзяліцца поўняй: кніга гутарак (гутарка з пісьменніцай). — Мн. Палікрафт, 2020. — 280 с. — ISBN 978-985-7030-78-1 — С. 151.
- Будовіч, Я. (4 чэрвеня 2021). "Простыя рэчы "Слухаць сябе і не баяцца самавыяўлення!"". Літаратура і мастацтва. 22: 16.
- Будовіч, Я. (2018). "Урб@н.М і яго насельнікі". Верасень. 18: 217–221.
- Весялуха, М. (23 лістапада 2018). "«Я патрабую сваё фота на вокладцы!»: (інтэрв'ю пра раман Урб@н.М)". Літаратура і Мастацтва. 46 (5001): 7.,
- Гапееў, В. (30 чэрвеня 2017). "У кожнай жанчыне — свая варона: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Літаратурная Беларусь. 6 (130): 17.// Новы Час № 25(539),
- Грушэцкі, А. (9 чэрвеня 2017). "Раўнапраўе места і горада: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Літаратура і Мастацтва. 23 (4926): 7.
- "«Для мяне важная гармонія…»: (інтэрв'ю з пісьменніцай)". Верасень. 16: 184–193. 2017.
- Лайкоў, Я. (29 чэрвеня 2020). "Сонца ў зеніце: (рэцэнзія на зборнік «Я пакідаю сонца тут...»)". Літаратура і Мастацтва.
- Трафімчык, А. (2017). "Urbi et Orbi(t): чарговы раз пра новы раман Людмілы Шчэрбы (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Верасень. 17: 239.
- Трафімчык, А. (2020). "«Сэрца страляе вершам»: дыялектыка душы ў паэзіі Людмілы Шчэрбы (рэцэнзія кнігу «Я пакідаю сонца тут…»)". Верасень. 22: 243.
- Якавенка, Н (2017). "Постмадэрнісцкая чуллівасць, або Мэшап па-беларуску: (рэцэнзія на раман Урб@н.М)". Роднае Слова. 6 (354): 20–22.
Спасылкі
- Людміла Шчэрба / Суразмоўцы / Беларусь 3 на YouTube
- Перадача Белсат «Мова Нанова: Каханне і секс» ад 21.2.2018
- Перадача Радыё Рацыя «Жыццё з літаратурай» ад 10.4.2017
- Чэмер М.. Літаратурная творчасць — гэта мой спосаб існавання ў гэтым свеце і спосаб узаемадзеяння з ім (нявызн.). Настаўніцкая газета (8 красавіка 2017).
- Балахонаў С.. Спадарыня, што зрушыла дэпо (нявызн.). Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны (2017-15-10).(недаступная спасылка)
- Каўняровіч М.. Інтымная лексіка на курсах «Мова Нанова» (нявызн.)(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (9 мая 2018).
- Настасья Корсак. «Читатель приехал за автографом с виски - дезинфекцией от коронавируса»: белорусская поэтесса о пророческих стихах, шоу и месте в учебниках (нявызн.). Комсомольская Правда в Беларуси (8 красавіка 2020).(недаступная спасылка)