peoplepill id: ludmila-rublevskaja
LR
Belarus Russia
8 views today
8 views this week
Ludmila Rublevskaja
Belarusian writer, poet and journalist

Ludmila Rublevskaja

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian writer, poet and journalist
A.K.A.
Liudmila Ivanovna Rublevskaia
Gender
Female
Place of birth
Minsk, Belarus
Age
59 years
Family
Education
Minsk State Architecture and Civil Engineering College
Maxim Gorky Literature Institute
The details (from wikipedia)

Biography


Людміла Рублеўская, сапр.: Людміла Іванаўна Шніп (5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Творчасць

Дэбютавала вершам у 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аповесцей «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2012—2017), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.

Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.

Прызнанне

  • Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 года)
  • 2014 год — Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф»
  • 2017 год — Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Зноскі

  1. Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686.
  2. Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Рублеўская Людміла // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Рублеўская Л. Па абодва бакі ад Кальварыі // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 348—358.
  • Грышчук Наста Не забі ў сабе падлетка, або Чаму людзям падабаюцца авантуры? // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 17 ліпеня 2015. — № 28. — С. 6.

Спасылкі

http://lir-book.by — сайт Л.Рублеўскай

Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Ludmila Rublevskaja

Basics

Introduction

Біяграфія

Творчасць

Прызнанне

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Lists

Also Viewed

Lists
Ludmila Rublevskaja is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Ludmila Rublevskaja
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes