peoplepill id: liavon-biely
LB
Belarus
1 views today
2 views this week
Liavon Biely
Belarusian journalist

Liavon Biely

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian journalist
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Mіkalayewshchyna, Belarus
Age
97 years
Family
Mother:
Yuzefa Mikhailawna Mitskievich
Father:
Mikhas Kazimiravich Biely
Siblings:
Mikhas Biely Symon Mikhailavich Biely
The details (from wikipedia)

Biography

Лявон Белы (нар. 1 красавіка 1927, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяводства, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобл.) — публіцыст. Пляменнік Якуба Коласа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886–1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны з Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Сымона і Міхася.

Вучыўся ў польскай школе ў Мікалаеўшчыне. У 1943—1944 гадах працягваў вучобу ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У 1947 скончыў сярэднюю школу ў Стоўбцах і ў 1948 гадах паступіў на факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры БДУ. У 1953—1956 вучыўся ў аспірантуры па спецыяльнасці «Беларуская літаратура».

Выказваючы сваё стаўленне да палітыкі русіфікацыі Беларусі, у 1957 годзе напісаў верш у абарону беларускай мовы «Усе народы прагнуць сваёй волі, улады, песні…», які пасля размножыў і расклеіў у Мінску разам са сваім братам Міхасём Белым. КДБ вызначыў аўтара лістовак па почырку, і пасля некалькіх месяцаў следства адбыўся закрыты суд над абодвума братамі. Асуджаны паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда), атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапам накіраваны ў лагер Явас на станцыі Поцьма Мардоўскай АССР. Пазней тэрмін зняволення быў скарочаны на 4 гады.

Вызвалены ў 1963 годзе і да выхаду на пенсію ў 1992 годзе працаваў у бібліятэцы № 10 Мінска. Белы не атрымаў дазволу абараніць дысертацыю. Друкаваў артыкулы па беларускай літаратуры і бібліятэчнай справе ў «Чырвонай змене», «Мінскай праўдзе», «Вечернем Минске», у кнізе свайго брата Сымона Белага «На бацькоўскай зямлі» (пад імем брата там апублікаваны артыкул «Да новага жыцця»). На пенсіі, інвалід 1-й групы.

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Liavon Biely

Basics

Introduction

Біяграфія

Зноскі

Літаратура

Lists

Also Viewed

Lists
Liavon Biely is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Liavon Biely
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes