Lepo Mikko
Quick Facts
Biography
Ле́па Мі́ка (эст.: Lepo Mikko, сапраўднае імя Леанід Мік (эст.: Leonid Mikk); 7 снежня 1911, Арукюла, Вільяндзімаа, Эстонія — 6 снежня 1978) — эстонскі жывапісец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1972).
Біяграфія
Вучыўся ў 1927—1930 гадах у Мастацка-прамысловым вучылішчы ў Таліне, у 1931—1932 і 1936—1939 гадах у Вышэйшай мастацкай школе «Палас» у Тарту. У 1941 годзе выкладаў у Вышэйшай мастацкай школе імя К. Мягі ў Тарту, з 1944 года ў Талінскім інстытуце прыкладнога мастацтва, з 1951 года ў Мастацкім інстытуце Эстоніі ў Таліне, з 1965 года прафесар.
Творчасць
Творам уласцівы абагульнена-сімвалічныя вобразы, тэатральная сцэнічнасць, спалучэнні буйных, часам блізкіх да манахромных дэкар. паводле колеру плоскасцей: «Смалільшчыцы лодак» (1939), «Мыццё авечак», «Вячэрні пейзаж» (абодва 1959); «Дзяўчаты шыюць» (1965), «Песні часоў» (1970), «Чалавек і космас» і «Кола часу» (абодва 1971).
Зноскі
- ↑ (Mikk) Lepo Mikko // http://en.isabart.org/person/145208
- ↑ Bibliothèque nationale de France Lepo Mikko // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563"></a>
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, |