Leonid Vladimirovitsj Boetkevitsj
Quick Facts
Biography
Леанід Уладзіміравіч Буткевіч (31 снежня 1918 у в. Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 12 лістапада 1985) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Польскага паходу РСЧА і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
Леанід Буткевіч нарадзіўся ў рабочай сям'і. У 1935 годзе ён скончыў тэхнікум чыгуначнага транспарту ў Оршы, пасля чаго працаваў начальнікам чыгуначнай станцыі Калодна (цяпер — у рысе Смаленска). У 1937 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у 1939 г. у вызваленні Заходняй Украіны. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім франтах. Удзельнічаў у абароне Наварасійска, бітве за Каўказ, баях за Крым. У 1942 годзе ўступіў у ВКП(б). Да ліпеня 1943 года лейтэнант Леанід Буткевіч камандаваў узводам 1331-га стралковага палка 318-й стралковай дывізіі 18-й арміі Паўночна-Каўказскага фронту.
Да ліпеня 1943 г. снайперскім агнём Буткевіч знішчыў 315 варожых салдат і афіцэраў, а таксама навучыў снайперскай справе больш за 50 байцоў. За вайну знішчыў 327 гітлераўцаў, з супрацьтанкавай зброі задавіў 22 кулямётныя кропкі праціўніка, падрыхтаваў 125 снайпераў.
У снежні 1945 года Буткевіч быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў загадчыкам фотацэха ў горадзе Есентукі Стаўрапольскага края. Памёр 12 лістапада 1985 года.
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 кастрычніка 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Леанід Буткевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 1159.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1-й ступені, а таксама шэрагам медалёў.
Зноскі
- ↑ Буткевич Леонид Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
- ↑ Леанід Уладзіміравіч Буткевіч на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Герои боёв за Крым. — Симферополь: Таврия, 1972.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Буткевіч Леанід Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 3. — С. 360.
- Буткевіч Леанід Уладзіміравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 : энцыклапедыя / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1990. — С. 57-58.
Шаблон:Снайперы Другой сусветнай вайны
Героі Савецкага Саюза | ||
---|---|---|
Героі Савецкага Саюза | ||
А •
Б •
В •
Г •
Д •
Е •
Ё •
Ж •
З •
І •
К •
Л •
М •
Н •
О •
П •
Р •
С •
Т •
У •
Ф •
Х •
Ц •
Ч •
Ш •
Э •
Ю •
Я | ||
А •
Б •
В •
Г •
Д •
Е •
Ё •
Ж •
З •
І •
К •
Л •
М •
Н •
О •
П •
Р •
С •
Т •
У •
Ф •
Х •
Ц •
Ч •
Ш •
Э •
Ю •
Я |