Leonid Fjodorovitsj Brazjnik
Quick Facts
Biography
Леанід Фёдаравіч Бражнік (4 (17) красавіка 1917, сяло Маскаленкі, Белапольскі раён, Сумская вобласць - 1992) — беларускі оперны спявак (бас). Народны артыст БССР (1959).
Біяграфія
В 1951—52 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1953 саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1964 выкладчык Беларускай кансерваторыі. Выступаў як канцэртны спявак.
Творчасць
Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1939. Для яго характэрны майстэрства пераўвасаблення, натуральнасць сцэнічных паводзін, створаныя ім вобразы адрозніваюцца завершанасцю пластычнага малюнка.
Партыі
Даніла, Анішчук («Алеся», «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Мельнік («Русалка» А. Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» Барадзіна), Мамыраў («Чарадзейка»), Гудал («Дэман»), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» Мусаргскага), Мефістофель («Фаўст» Гюно), Збігнеў («Страшны двор» Манюшкі), Фернанда («Трубадур»), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д. Расіні) і інш.
Узнагароды
Народны артыст БССР (1959). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне вакальных твораў Мусаргскага ў 1956.
Зноскі
- ↑ Бражник Леонид Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
Літаратура
- Бражник Леонид Федорович//Муз. энциклопедия. — М., 1973. Т. 1. С. 553.