Leonid Aleksandrovitsj Borisoglebskiy
Quick Facts
Biography
Леані́д Алякса́ндравіч Барысагле́бскі (6 красавіка 1912, Санкт-Пецярбург — 28 студзеня 2006) — беларускі фізік-тэарэтык, настаўнік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972).
Біяграфія
Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (май 1931), Віленскі ўніверсітэт (1938). Член Беларускага студэнцкага саюза. З 1944 у Мінску, выкладчык у БДУ. Займаўся навуковай працай, распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы ў адвольных спінавых станах. З 1972 — прафесар.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцей забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.
Працы
- Л. А. Борисоглебский. Запрещенные линии в атомных спектрах. // УФН, Т. 66, № 12 (1958).
- Л. А. Борисоглебский. Монопольные переходы атомных ядер. // УФН, Т. 81, № 10 (1963).
- Л. А. Борисоглебский, Э. М. Андерсон, В. Ф. Трусов, Г. С. Шуляковский. Таблицы по внутренней конверсии гамма-лучей на высших оболочках атома. — Минск: Изд-во БГУ, 1972.
- Л. А. Борисоглебский. Квантовая механика. — Минск: Изд-во БГУ, 1981; 1988 (2-е изд.).
Літаратура
- Барысаглебскі Леанід Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 327.