peoplepill id: kuzma-maksimovich-kachanov
KMK
Russia
1 views today
4 views this week
Kuzma Maksimovich Kachanov
Soviet general

Kuzma Maksimovich Kachanov

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet general
A.K.A.
Kuzma Kachanov
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Tsyelyaki
Place of death
Soviet Union,
Age
39 years
The details (from wikipedia)

Biography

Кузьма́ Максі́мавіч Кача́наў (1 лістапада 1901 — 29 верасня 1941) — савецкі ваеначальнік, у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны камандуючы 34-й арміяй, генерал-маёр.

Біяграфія

Кузьма Максімавіч Качанаў нарадзіўся 1 лістапада 1901 года ў вёсцы Целякі Віленскай губерні. Рускі.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У 1919 годзе скончыў 2-я Стара-Пецяргофскія камандныя курсы. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Ваяваў на Усходнім і Паўднёвым франтах на пасадзе начальніка каманды пешых разведчыкаў, камандзіра роты, батальёна. У 1923 годзе скончыў Вышэйшую тактыка-стралковую школу камсастава РСЧА, а ў 1932 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. Прайшоў шлях ад камандзіра батальёну да намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі. У 1937—1941 у камандзіроўцы ў Кітаі і Іспаніі. На пасадзе дарадцы, а затым галоўнага дарадцы пры штабах НВАК арміі і Іспанскай рэспублікі удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу аперацый. Па вяртанні на Радзіму знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Кузьма Максімавіч камандаваў 24-м стралковым корпусам 27-й арміі Паўночна-Заходняга фронту. Умела кіраваў корпусам у абарончых баях у раёне Даўгаўпілс і Пскова. 3 жніўня 1941 года прызначаны камандуючым 34-й арміяй, якая неўзабаве прыняла ўдзел у контрудары войскаў Паўночна-Заходняга фронту пад Старай Русай. У верасні пад ударамі пераўзыходзячых сіл вермахта армія адышла на раку Ловаць, а затым далей у раён Дзям'янска. Пасля гэтага генерал-маёр К. М. Качанаў быў абвінавачаны ў баязлівасці і самавольным адводзе войскаў.

Для расследавання абставінаў паражэння 9 верасня 1941 года на Паўночна-Заходні фронт прыбыла камісія ўпаўнаважаных Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання ў складзе Н. А. Булганіна, Л. З. Мехліса і К. А. Мерацкова. Фактычна працай камісіі кіраваў Мехліс. Генерал-маёр К. М. Качанаў быў абвінавачаны ў самавольным адводзе войскаў арміі без загаду камандуючага фронтам, у страты кіравання войскамі, у злачыннай бяздзейнасці. Арыштаваны 12 верасня 1941 года. Ва ўспамінах К. А. Мерацкова ён апісаны так:

Kuzma Maksimovich KachanovГорш было з К. М. Качанавым. Л. З. Мехліс зрабіў даклад у Стаўку аб яго паводзінах, і на гэтым кар'ера камандарма скончылася. На мой погляд, яго лёс мог бы апынуцца лепшым і ён яшчэ праявіў бы сябе годным чынам. У пачатку вайны шматлікім ваеначальнікам не ўдавалася адразу наладзіць справу. Гэта не перашкодзіла ім выдатна дзейнічаць у далейшым.Kuzma Maksimovich Kachanov

27 верасня 1941 года Ваенным трыбуналам Паўночна-Заходняга фронту прыгавораны да вышэйшай меры пакарання па артыкулах 193-2, п. «г», 193-20, п. «б» і 193-22 КК РСФСР. Дата расстрэлу — 29 верасня 1941 года. Месца пакарання смерцю і пахавання невядома.

30 студзеня 1958 года абвінавачванне з Кузьмы Максімавіча Качанава было знята.

Узнагароды

  • Ордэн Леніна
  • Ордэн Чырвонага Сцяга
  • Медаль «XX гадоў РККА»

Зноскі

  1. цяпер — вёска Целякі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці
  2. Спісы ахвяраў рэпрэсій
  3. К. А. Мерецков На службе народу
  4. А. Чураков. Без суда и следствия

Спасылкі

Літаратура

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 90—91. — ISBN 5-86090-113-5.
  • Исаев А. В. Котлы 41-го. История ВОВ, которую мы не знали. — М.: Яуза; Эксмо, 2005. — ISBN 5-87849-171-0
  • Рубцов Ю. В. Виновных нашли на передовой // «Военно-исторический журнал», 1994, № 9, С. 8—11.
  • Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 456. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Kuzma Maksimovich Kachanov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Kuzma Maksimovich Kachanov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes