Ksawery Mitarnowski
Quick Facts
Biography
Ксаверый Мітарноўскі (Міцярноўскі, польск.: Ksawery Mitarnowski) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Мітарноўскіх герба «Прус ІІ». У 1818—1820 г. — земскі суддзя Навагрудскага павета. 15 жніўня 1820 года разам з А. Міцкевічам, Т. Занам, М. Верашчакам, В. Путкамерам прысутнічаў на імянінах Марылі Верашчака ў Туганавічах.
Сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 3-й ст. у 1818—1820 гадах.
Сям’я
Дзеці: сын Казімір, пацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні ў 1858 г. Памешчык Сакольскага і Беластоцкага павета. У Беластоцкім павеце яму належалі частка маёнтка Хабаткі і 1/5 частка маёнтка Трырэчча, канфіскаваныя пасля паўстання 1863 года. Служыў чыноўнікам, меў чын калежскага сакратара. За дачыненне да спраў па паўстанні прызначаны (паміж 01.01.1864 і 01.03.1864) ваенным судом да «адміністрацыйнага спагнання» і высланы на жыхарства ў Пензенскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10 снежня 1865 падлягала абавязковаму продажу.
Зноскі
Літаратура
- Швед, В. В. Мітарноўскі (Міцярноўскі) Ксаверы // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.