peoplepill id: krzysztof-kiszka
KK
Lithuania Poland
3 views today
3 views this week
The basics

Quick Facts

The details (from wikipedia)

Biography

Крыштаф Кішка (? — 1646) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Чашнік вялікі літоўскі (1632—1636), ваявода мсціслаўскі (1636—1639) і віцебскі з 1639. У 1638 стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. Быў прыхільнікам Радзівілаў.

Сям'я

Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Януша,і Станіслава.

Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і ўдавой Пятра Тышкевіча. Меў з ёй дачок Альжбету (жонка Тамаша Жыжэмскага), Кацярыну (жонка Якуба Керлы) і Ганну Канстанцыю (стала манашкай). Пасля смерці першай жонкі ўзяў другі шлюб з Кацярынай Жылінскай, дзяцей ад другога шлюбу не меў.

Крыніцы

  • Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 101. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Krzysztof Kiszka is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Krzysztof Kiszka
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes